wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцепаненка.

Уладзі́мір Сцяпа́н, сапраўднае імя Уладзі́мір Алякса́ндравіч Сцепане́нка (нар. 22 студзеня 1958, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён) — беларускі празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1977), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983) па спецыяльнасці «жывапісец». Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднання камісійных крам (1985—1987). З 1987 па 2003 год — у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання. Вёў праграмы «Літаратурная Беларусь», «Ліра», «У жывапісе, графіцы, скульптуры». Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме «Крок». Займаўся мастацкім афармленнем твораў беларускіх пісьменнікаў. Узначальваў творчае аб’яднанне «Тэлефільм». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мастацкіх стужак.

Сябра былой суполкі «Тутэйшыя» і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года. Да жніўня 2020 года быў журналістам газеты «Советская Белоруссия (СБ. Беларусь сегодня)»[1].

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1982 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Вершы публікаваліся ў часопісах «Беларусь», «Бярозка», «Крыніца», «Маладосць», «Неман», зборніку «Дзень паэзіі» (1984, 1991). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Крыло», «Жнівеньскі праспект» (1988), «Тутэйшыя» (1989), «Паркан», «Літаратура».

Піша прозу, вершы, кінасцэнарыі, п’есы, абразкі, грэгерыі і хайку.

Аўтар зборнікаў прозы «Вежа» (1990), «Сам-насам» (1990), «Адна капейка» (2012), кнігі «Настаўнік. Сяргей Пятровіч Каткоў» (2013), «Папяровая шапка» (2018), «Хвалі» (2019). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Свае новыя творы Уладзімір Сцяпан публікуе на сайце litara.net, у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і «Полымя», а таксама ў сваім блогу.

На думку Л. Сакавік, у вершах, эсэ, апавяданнях аўтар імкнецца спасцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцця чалавека (апавяданні «Я — Віця», «Шэры матылёк», «Чаканні цягніка»), спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досвед свайго пакалення, яго адчужанасць («Колер хакі», «Шлягер», «Швэдар»).

Погляды

Улетку 2018 года напісаў замоўны артыкул «О благоустройстве Военного кладбища в Минске» ў газеце «Советская Белоруссия», дзе ў рэзка адмоўнай форме выказаўся пра валанцёраў Вайсковых могілак Мінска, якія супрацьстаяць знішчэнню старых надмагілляў і агароджаў[2].

Зноскі

  1. Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня» (нявызн.). novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
  2. Аўтар «Советской Белорусіі» Уладзімір Сцяпан: Выбачаюся перад валанцёрамі з Вайсковых могілак (нявызн.). nashaniva.by (18 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4-3-2019. Праверана 4-3-2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім раёне