wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Акулаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акулаў. Уладзімір Іванавіч Акулаў (нар. 23 красавіка 1954, Баранавічы, БССР, СССР) — сучасны беларускі мастак-авангардыст, прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарду.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 красавіка ў горадзе Баранавічы. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў у выкладчыка Уладзіміра Садзіна. Скончыў школу № 2 г. Слуцка.

Творчае амплуа мастака пачало фарміравацца ў час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1976—1980). Асаблівы ўплыў у віцебскі перыяд на Акулава аказаў мастак і педагог Алег Рыгоравіч Арлоў[1] (1934—1995). Пазней стажыраваўся ў майстэрнях у Ленінградзе. Уваходзіў у мінскі арт-гурток «Галіна». Працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва, дырэктарам Дома культуры ў вёсцы, вулічным мастаком, мастаком-афарміцелем у розных арганізацыях Беларусі і Расіі.

З 1985 ажыццяўляе выставачную дзейнасць.

Творчасць

Майстар партрэта, пейзажа, нацюрморта, кампазіцый з сімволікай-алегарычнымі сюжэтамі, ілюстрацый да літаратурных твораў.

З’яўляецца аўтарам шэрагу маштабных тэматычных цыклаў — «Маскі і вобразы», ​​"Партрэт і аўтапартрэт", «Цэрквы і манастыры», «Вайна», «Генералы», «Вялікія людзі», «Усход», «Эрас і Танатас», «Нацюрморты», «Кветкі», «Самавары», «Славутыя яўрэі», «100 алігархаў Forbes», «Анімалістычны цыкл», «Месцы і людзі Беларусі», «Футбалісты» і інш.

Выканаў цыклы ілюстрацый да класічных творах сусветнай літаратуры — «Дон Кіхот» Сервантэса, «Мёртвыя душы» Гогаля і інш. Аформіў альбомы песень Яўгенія Антонавіча Ксяневіча «Лёт лебединый», «Имя твоё».

Аўтар вершаў.

Творы Уладзіміра Акулава захоўваюцца ў розных арт-інстытуцыях і прыватных зборах, сярод якіх:

Персанальныя выстаўкі

Адкрыццё выстаўкі «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, 30 ліпеня 2013 года[3]

Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года.

Персанальная выстава «Вітражы часу» Уладзіміра Акулава, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, красавік 2016 года

Зноскі

  1. Алег Рыгоравіч Арлоў
  2. Владимир Акулов 65 лет(недаступная спасылка)
  3. Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. belavangard.by 2013 — выставка Владимира Акулова «Местоположение» (руск.)  Архівавана 4 ліпеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі