wd wp Пошук:

Дон Кіхот

«Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (El ingenioso hidalgo Don Quijote de la Mancha) — раман іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведры (15471616) пра прыгоды аднайменнага героя. Імя Дон Кіхота стала назыўным для абазначэння высакародных, але не ўсім зразумелых імкненняў.

Гісторыя

Быў апублікаваны ў двух тамах. Першы выйшаў у 1605 г., а другі ў 1615 г. Раман перакладзены на ўсе еўрапейскія мовы, дагэтуль з’яўляецца адной з найпапулярнейшых кніг сусветнай літаратуры (раман займае другое месца пасля Бібліі паводле аб’ёму агульнасусветнага тыражу).

Змест

Задуманы як пародыя на рыцарскія раманы, твор выйшаў за межы літаратурнай сатыры, стаў энцыклапедыяй іспанскага жыцця мяжы 16—17 ст. У ім намаляваны прыгоды Дон Кіхота — збяднелага двараніна, які прагнуў сцвердзіць на зямлі гуманістычныя ідэалы. Не здольны адрозніваць у жыцці сапраўднае ад выдуманага, ён выбіраў дзіўныя шляхі здзяйснення мэраў. У вобразе Санча Паясы, збраяносца Дон Кіхота, увасоблены народны розум, кемлівасць, гумар.

Інсцэнізацыі і экранізацыі

Паводле рамана напісаны оперы Г. Пёрсела, Дж. А. Рысторы, Дж. Паізіела, Н. Пічыні, А. Сальеры, Ж. Маснэ, балеты Ж. Буамарцье, С. Меркадантэ, Л. Мінкуса. Пастаўлены кінафільмы (Расія, Данія, Францыя).

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. http://www.bne.es/es/quijote/
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 1605 года
Катэгорыя·Раманы на іспанскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рыцарскія раманы
Катэгорыя·Дон Кіхот
Катэгорыя·Кнігі 1615 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных