wd wp Пошук:

Трамлен

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Трамле́н (фр.: Tromelin) — востраў у Індыйскім акіяне, частка Маскарэнскага архіпелага. Адначасова ўваходзіць у склад Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый і дзяржавы Маўрыкій, але фактычна кантралюецца Францыяй. На Трамлен прад’яўляюць правы Сейшэльскія Астравы.

Плошча - 0,8 км². На востраве працуе французская метэаралагічная станцыя.

Геаграфія і прырода

Востраў Трамлен знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў 564 км на паўночны захад ад Рэюньёна, у 8851 км ад Парыжа, сталіцы Францыі. Даўжыня - 1,66 км. Найбольшая шырыня - 705 м. Мае каралавае паходжанне. Паверхня нізкая. Найвышэйшы пункт дасягае 7 м над узроўнем акіяна. Бераг пясчаны, у атачэнні кола каралавага рыфа. На востраве няма гаваняў, прыдатных для вялікіх суднаў, таму падыход з мора абмежаваны.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля 25°C — 30°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 558,8 мм.

Большая частка сушы пакрыта хмызнякамі, сярод якіх дамінуе вечназялёная кветкавая расліна Heliotropium foertherianum. Трамлен прызнаны тэрыторыяй, важнай для рэдкіх марскіх птушак, якія спыняюцца на яго берагах. Дзякуючы ізаляванасці і мінімальнаму ўплыву чалавека востраў з’яўляецца натуральным біялагічным заказнікам.

Гісторыя

Французскія мараплаўцы адкрылі Трамлен у 1722 г. Першапачаткова ён зваўся Іль-дэ-Сабль. У 1761 г. каля яго берагоў пацярпеў крушэнне карабель “Утыль”, які перавозіў рабоў з Мадагаскара на Маўрыкій. Каманда здолела выратавацца і вярнулася на самаробным грабным судне на Мадагаскар. Аднак на востраве засталіся 60 рабоў. Яны лічыліся загінулымі, паколькі не мелі сродкаў для выжывання. У 1776 г. французскі капітан Б. Трамлен, ад імя якога паходзіць сучасная назва вострава, на ваенным караблі “Дафін” здолеў з вялікімі цяжкасцям падысці блізка да рыфа і высадзіцца на бераг. На востраве яго каманда сустрэла 7 жанчын і маленькае немаўля — рэшткі тых рабоў, хто застаўся ў жывых. Яны былі эвакуяваны на Маўрыкій.

У XIX ст. востраў Трамлен быў фармальна далучаны да каланіяльных валоданняў Францыі і Вялікабрытаніі. У 1954 г. Вялікабрытанія дала дазвол французскаму ўраду на адкрыццё метэаралагічнай станцыі. У 1955 г. Францыя ўключыла востраў у склад Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. У 1959 г. урад Маўрыкія абвясціў, што лічыць Трамлен часткай сваіх валоданняў. Пасля набыцця незалежнасці Маўрыкія ў 1968 г. Трамлен фактычна ператварыўся ў спрэчную тэрыторыю. У 1976 г. правы на востраў таксама прад’явілі Сейшэльскія Астравы. У 2010 г. французскі і маўрыкійскі ўрады дасягнулі пагаднення аб сумесным кіраванні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Астравы Маўрыкія
Катэгорыя·Маскарэнскія астравы
Катэгорыя·Астравы Эпарсэ
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Спрэчныя тэрыторыі ў Афрыцы
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі