wd wp Пошук:

Сімферопаль

Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт) — горад на Крымскім паўвостраве[1]. Ва Украiне мае статус сталіцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.

У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

Клімат

Культура

У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.

У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гарады Крыма
Катэгорыя·Сімферопаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты, падпарадкаваныя Сімферопальскаму гарсавету