wd wp Пошук:

Серада

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Серада (значэнні). Серада́ — дзень тыдня паміж аўторкам і чацвяргом. Яго назва ў беларускай мове, як і ў некаторых іншых (напр. нямецкай), паказвае на палажэнне дня пасярэдзіне працоўнага тыдня.

У Старажытным Рыме гэты дзень быў прысвечаны Меркурыю, што захавалася ў раманскіх назвах гэтага дня (фр.: mercredi). У паўночных германцаў Меркурыю адпавядаў Одзін, ад гэтага паходзяць англійская і галандская назвы.

Тыдзень: Панядзелак · Аўторак · Серада · Чацвер · Пятніца · Субота · Нядзеля
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тыдзень