wd wp Пошук:

Свантэ Пяэба

Свантэ Пя́эба, у шведскім маўленні Свантэ Пэ́эбу (эст.: і шведск.: Svante Pääbo; нар. 20 красавіка 1955, Стакгольм) — шведскі біёлаг, спецыяліст па эвалюцыйнай генетыцы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2022).

Біяграфія

Сын біяхіміка Сунэ Бергстрэма, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982). Маці, Карын Пяэба — хімік эстонскага паходжання.

Вучыўся ў школе для перакладчыкаў, з 1975 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце егіпталогію, рускую мову, гісторыю навукі і медыцыны. Абараніў дысертацыю па малекулярнай імуналогіі (1986). Затым нядоўга працаваў у цэнтры малекулярнай біялогіі Цюрыхскага універсітэта і ў Інстытуце вывучэння рака ў Лондане. У 1987—1990 гадах на постдактарантуры ва Універсітэце Каліфорніі ў Берклі, у лабараторыі Алана Уілсана, дзе займаўся вылучэннем генетычнага матэрыялу выкапнёвых і вымерлых у найноўшы час жывёл. У 1990—1997 гадах — прафесар агульнай біялогіі ў Мюнхенскім універсітэце, з 1997 года — дырэктар дэпартамента генетыкі ў інстытуце эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.

Дасягненні

Пяэба — адзін з заснавальнікаў такой дысцыпліны, як палеагенэтыка, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінідаў пры дапамозе генетычных метадаў. Пачаў працу ў гэтай галіне ў 1984 годзе з вывучэння старажытнаегіпецкіх мумій з еўрапейскіх калекцый музеяў, да якіх атрымаў доступ праз свайго выкладчыка егіпталогіі. У 1985 годзе ўпершыню ў гісторыі дастаў з мумій генетычны матэрыял[8]. У 2006 годзе абвясціў аб плане поўнай расшыфроўкі геному неандэртальца. У лютым 2009 года было абвешчана аб дасягненні першых папярэдніх вынікаў, і ў маі 2010 года яны былі апублікаваныя ў часопісе «Science». У сакавіку 2010 года група Пяэба, вывучала ДНК, вынятую з фрагмента косткі, знойдзенай ў Дзянісавай пячоры на Алтаі, і прыйшла да высновы пра існаванне ў старажытнасці раней невядомага віду гамінідаў — дзянісаўскага чалавека. У 2016 годзе група Пяэба апублікавала працу, у якой на падставе параўнальнага аналізу геномаў амаль 2000 людзей з усяго свету зроблена выснова, што было не менш за тры эпізоды скрыжавання паміж неандэртальцамі і рознымі групамі чалавека разумнага[9][10].

Паведамленне групы Пяэба ў 2002 годзе аб адкрыцці так званага «гена мовы» FOXP2 выклікала шырокі грамадскі рэзананс і навуковую дыскусію.

Узнагароды і прызнанне

Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» (2008) і Вялікім крыжам ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2009).

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі (1998), Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (1999), Леапальдзіны (2001), Саксонскай акадэміі навук (2004), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011), замежны член НАН ЗША (2004)[12], Французскай акадэміі навук (2015)[13] і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Ганаровы доктар Ірландскага нацыянальнага універсітэта у Голуэе (2015).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126792062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Svante Pääbo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pääbo, Svante Erik // Sveriges befolkning 1980Sveriges Släktforskarförbund, 2004. — ISBN 91-87676-37-0 Праверана 3 кастрычніка 2022.
  4. 1 2 Sleeping with the Enemy — 2011. Праверана 3 кастрычніка 2022.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2022.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Pääbo_Svante
  7. Fellows Directory
  8. Harold M. Schmeck Jr. Intact Genetic Material Extracted from an Ancient Egyptian Mummy (нявызн.), New York Times (16 April 1985).
  9. Svante Pääbo Excavating Neandertal and denisovan DNA from the genomes of Melanesian individuals(англ.)  // Science. — 2016. — Vol. 352. — С. 235-239. — DOI:10.1126/science.aad9416
  10. Мы скрещивались с неандертальцами трижды (нявызн.). XX2 век (25 сакавіка 2016). Праверана 26 кастрычніка 2016.
  11. Большая золотая медаль РАН имени М. В. Ломоносова (нявызн.).
  12. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20007508.html
  13. http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-P/svante-paabo.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Біёлагі Швецыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Японіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 3 класа
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных