wd wp Пошук:

Салямонас Банайціс

Салямонас Банайціс (15 ліпеня 1866 г., пам. 4 мая 1933 г. у Каўнасе) — літоўскі выдавец, банкір, грамадскі і культурны дзеяч, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы (1918) г.

У 1905 годзе заснаваў першую друкарню на літоўскіх землях, якія ўваходзілі ў склад Расіі, кіраваў ёй да 1918 года. Выдавецкі дом адгукнуўся на патрэбу ў тэкстах, выкліканую забаронай літоўскага слова, выдаўшы амаль 1.5 мільёны копій кніжак і каля 2 мільёнаў асобнікаў перыёдыкаў. З 1915 да 1917 года яго выдавецтва публікавала трохмоўную газету «Ковенскія навіны» (на польскай, літоўскай i нямецкай мове).

Падчас германскай акупацыі Літвы заснаваў літоўскамоўную сярэднюю школу ў Коўне і 12 пачатковых школак. У 1917 годзе ён быў абраны членам Тарыбы. У незалежнай Літве заснаваў Літоўскі хаўрус земляробаў, таксама банкі — гандлёвы і прамысловы.

Пахаваны на Петрашунскіх могілках у Коўне.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130328111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шакейскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня