wd wp Пошук:

Рэджэп Таіп Эрдаган

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрдаган. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н, вымаўленне: Э́рдаан (турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Турцыі2003 па 2014), лідар умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасці і развіцця.

Біяграфія

Маладыя гады

Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 года ў квартале Касымпаша стамбульскага раёна Беёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узбярэжжы. Па інфармацыі турэцкай газеты «Міліет», у адным са сваіх інтэрв’ю Эрдаган выказаўся пра тое, што яго сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі(Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Па паходжанні грузін.[4]. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небяспечных вуліцах горада[5]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 годзе рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[6]. Дыплом атрымаў, здаўшы выпускныя экзамены ў ліцэі Эюп.

У 1976 годзе ён стаў старшынёй моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратавання ў стамбульскім раёне Беёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзялення партыі ў Стамбуле[6]. Да 1980 года Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасня 1980 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. У тым жа годзе начальнік Эрдагана ў гарадскім савеце транспарта, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку гэтага звольнены з працы[5]. Пасля ваеннага перавароту Эрдаган працаваў менеджарам у прыватным сектары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камерцыйных навук Універсітэта Мармара.

У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынёй аддзялення Партыі дастатку ў Беёглу, а ў 1985 годзе — Старшынёй стамбульскага аддзялення партыі, а таксама членам вышэйшага кіруючага савета партыі[6]. На яго палітычныя погляды аказаў вялікі ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Неджмецін Эрбакан[7][8].

Палітычная кар’ера

У 1994 годзе быў выбраны мэрам Стамбула. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасля ваеннага перавароту 1997 года была забаронена, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную розніцу, быў асуджаны на 4 месяца турэмнага зняволення.

У ліпені 2001 года Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасці і развіцця, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у лістападзе 2002 года. Наяўнасць асуджанасці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасля пачатку аперацыі супраць Ірака турэцкая эліта, якая арыентуецца на ЗША, дала згоду на змену законаў і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турцыя прыняла рашэнне ўвесці войскі на поўнач Ірака, дзе пражываюць курды. Эрдаган з’яўляецца прыхільнікам уваходжання Турцыі ў Еўрасаюз.

У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацый, ініцыятыву прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра, накіраваную на памяншэнне трэнняў паміж заходнім і ісламскім светамі.

У 2009 годзе ўдзельнічаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе падверг рэзкай крытыцы прэзідэнта Шымона Перэса, які бараніў пазіцыю Ізраіля пры правядзенні ў Сектары Газа аперацыі «Адліваны свінец»[9].

У ліпені 2009 года падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле, рэзка асудзіў Кітай, за прыгнечанне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:

«Супраць уйгураў быў практычна здзейснены генацыд»[10]

У 2014 стаў пераможцам першых у гісторыі краіны прамых выбараў прэзідэнта.

Узнагароды

Зноскі

  1. Recep Tayyip Erdogan // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Recep Tayyip Erdoğan // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Recep Tayyip Erdogan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Бюлент Сарыоглу. «Kimlik degisimi». Газета «Міліет». Стамбул, 13 сакавіка 2008 года.
  5. 1 2 Рэджэп Таіп Эрдаган: палітычны партрэт(руск.) , Руская служба Бі-бі-сі (4 лістапада 2002 г.).
  6. 1 2 3 Life story (нявызн.) (недаступная спасылка). AK Parti Official Web Site. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 29 жніўня 2008.
  7. Сканаў былы прэм’ер-міністр Турцыі Неджмецін Эрбакан (нявызн.), islamnews.ru (28.02.2011). Праверана 25 ліпеня 2012. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  8. Неджмецін Эрбакан мае намер ізноў вярнуцца ў вялікую палітыку (нявызн.), turkishnews.ru (06.08.2010).(недаступная спасылка)
  9. Сварка паміж Перэсам і Эрдаганам у Давосе
  10. Прэм’ер-міністр Турцыі: над уйгурамі-мусульманамі здзейснены генацыд Архівавана 12 ліпеня 2009., News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
  11. Прэм’ер-міністр Турцыі стаў “ганаровым грамадзянінам” Тэгерана (нявызн.) (недаступная спасылка). ІА REGNUM (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
  12. Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна Архівавана 21 мая 2010.
  13. Афіцыйны сайт прэміі “Квадрыга” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2011.
  14. СМІ.ru | Прэм’ер-міністр Турцыі — ганаровы доктар МДІМА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Мадагаскара
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг (Парагвай)
Катэгорыя·Палітыкі Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Льва (Сенегал)
Катэгорыя·Кавалеры грузінскага ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Турцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога арла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1000-годдзя Казані»
Катэгорыя·Мэры Стамбула
Катэгорыя·Прэзідэнты Турцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Данакер
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Катэгорыя·Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў