wd wp Пошук:

Абдула Гюль

Абдула Гюль (турэцк.: Abdullah Gül; 29 кастрычніка 1950, Кайсеры, Турцыя) — турэцкі палітык, прэзідэнт Турцыі з 2007 па 2014 год.

Да гэтага (у 2002—2003) — прэм’ер-міністр Турцыі, затым 1-ы намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў. Прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі Турцыі, прыклаў нямала намаганняў для таго, каб яго краіна атрымала магчымасць прыступіць да перамоў аб уступленні Турцыі ў ЕС. Разам з тым, лічыцца прыхільнікам ісламскіх каштоўнасцей.

Біяграфія

Абдула нарадзіўся ў г. Кайсеры ў сям’і інжынера. Сям’я адрознівалася кансерватыўнымі поглядамі і Гюль быў выхаваны ў традыцыяналісцкім кірунку.

Вывучаў эканоміку ў Стамбульскім універсітэце, стажыраваўся таксама ў Лондане і Эксетэры. У 1983—1991 працаваў у Ісламскай банку развіцця. З 1991 — выкладчык міжнароднага менеджменту, дэпутат Турэцкага парламента ад ісламісцкай «Партыі дастатку» («Refah Partisi»). У 1991—1995 — член парламенцкага камітэта па бюджэце і планаванні. У 1995 зноў абраны дэпутатам, быў членам камітэта па міжнароднай палітыцы да 2001. У 1996—1997 — Дзяржаўны міністр, прэс-сакратар урада. Пасля таго, як «Партыя дастатку» была забароненая ў 1999, Гюль быў абраны ў парламент ад «Партыі дабрадзеі» («Fazilet Partisi»).

Зноскі

  1. Abdullah Gul // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Abdullah Gül // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Abdullah Gül // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. АБДУЛЛАХ ГЮЛЬ. ПЕРСОНАЛИИ. ТУРЦИЯ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога арла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Турцыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Турцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя)
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кайсеры
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Турцыі