wd wp Пошук:

Сусветны эканамічны форум

Сусветны эканамічны форум (СЭФ) — швейцарская няўрадавая арганізацыя, найбольш вядомая арганізацыяй штогадовых сустрэч у Давосе. На сустрэчы запрашаюцца вядучыя кіраўнікі бізнесу, палітычныя лідары, вядомыя мысляры і журналісты. Прадметам абмеркавання з’яўляюцца найбольш вострыя сусветныя праблемы, у тым ліку ахова здароўя і ахова навакольнага асяроддзя.

Пра форум

Створаны ў 1971 годзе. Членамі СЭФ з’яўляюцца каля 1000 буйных кампаній і арганізацый з розных краін свету. Пастаянны выканаўчы орган - Савет дырэктараў. Штаб-кватэра размешчаная ў прыгарадзе Жэневы - Калоньі. Бюджэт фарміруецца за кошт штогадовых членскіх узносаў і сродкаў, якія ўносяцца удзельнікамі Форума. Склад удзельнікаў штогод пераглядаецца.

Заснавальнік і нязменны кіраўнік СЭФ - прафесар з Швейцарыі Клаўс Шваб.

Дзейнасць

«СЭФ» ладзіць сваю дзейнасць праз 3 асяродкі: 1) мясцовага плянавання — спрыяе краёваму абмеркаванню міжнародных спраў; 2) сусветнага парадку дня — праводзіць міжнародныя сустрэчы ў 9 галінах (гандаль, гаспадарчы рост, навакольнае асяроддзе, найм, плоці, сельская гаспадарка, сеціва, укладанне, фінансы); 3) сусветнай прамысловасці — ладзіць штогадовыя і краёвыя сустрэчы датычна пераменаў ва ўсіх галінах.

Кіраванне

Спасылкі

  1. http://www3.weforum.org/docs/WEF_InstitutionalBrochure.pdf Праверана 19 чэрвеня 2020.
  2. Статут фонду (англ.) , Сусветны эканамічны форум (17 лістапада 2006). Праверана 4 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная эканоміка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Давос
Катэгорыя·Міжнародныя канферэнцыі