wd wp Пошук:

Аквілея

Аквілея (італ.: Aquileia) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ. У старажытнасці вялікі і знакаміты горад у Паўночнай Італіі, у краіне венетаў.

Насельніцтва складае 3480 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 96 чал./км². Займае плошчу 36 км². Паштовы індэкс — 33051. Тэлефонны код — 0431.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы Santi Ermacora e Fortunato.

Гісторыя

Заснаваны рымлянамі ў 183181 гг. да н.э., прыблізна за 12 км ад узбярэжжа Трыесцкага заліва, паміж рэкамі Санцыусам і Націса, для ўтрымання ў падпарадкавання венетаў і як апора супраць націску кельцкіх, імерыйскіх і істрыйскіх плямёнаў і Македоніі. Эміліева дарога, галоўны шлях Паўночнай Італіі, была працягнута да Аквілеі, тут перасякаліся дарогі, што вялі ў Панонію, Норык, Істрыю, Далмацыю.

Важны гандлёвы пункт, Аквілея мела не менш важнае значэнне і ў стратэгічным плане, як ключ Італіі на ўсходзе, і таму з прычыны адноснай даступнасці Юлійскіх Альпаў была надзвычай добра ўмацавана, галоўным чынам высілкамі Марка Аўрэлія. Сцены гэтага горада стрымалі ў 167 г. н.э. націск германцаў у маркаманскай вайне, тыя ж сцены спынілі ў 238 годзе войска імператара Максіміна, якое наступала з Дуная, а сам імператар быў забіты пры аблозе гэтага горада.

Тады як у часы рымскіх цэзараў многія гарады паступова прыходзілі ў заняпад, Аквілея, насупраць, усё больш і больш развівала свой дабрабыт; імператар Дыяклетыян пабудаваў тут адзін са сваіх палацаў. У IV стагоддзі, калі пад яе сценамі быў забіты Канстанцін II, насельніцтва Аквілеі вылічала сотні тысяч; яна лічалася чацвёртым па значэнні горадам імперыі (паводле ацэнкі Аўсонія, дзявяты). Канец яе магутнасці паклаў Атыла, які пасля доўгай аблогі разбурыў у 452 годзе гэты горад; яго спусташэнне давяршылі лангабарды ў 568 годзе.

Мазаіка «Добры Пастыр» на падлозе базілікі ў Аквілеі

Пасля варварскіх нашэсцяў Аквілейская гавань павінна была саступіць сваё значэнне гавані, што знаходзілася на вонкавым беразе лагуны ў Града. Частка насельніцтва Аквілеі перамясцілася ў Града, а частка бегла на захад, дзе заснавала Венецыю. Але і ў перыяд эканамічнага заняпаду на месцы Аквілеі доўга цяплілася царкоўнае жыццё, засяроджанае вакол велізарнай базілікі IV стагоддзя. Ад гэтага будынка да нашага часу захавалася частка баптыстэрыя і цудоўная мазаічная падлога; увесь астатні масіў храма быў узведзены нанова ў 1031 годзе, а ў 1379 годзе падвергся абнаўленню ў гатычным стылі.

З 554 па 1751 гады, на працягу 1200 гадоў, Аквілея з’яўлялася цэнтрам Аквілейскага патрыярхата, у першы перыяд свайго існавання мяцежнага ў стеўленні да Папы Рымскага. У Аквілеі адбывалася некалькі царкоўных сабораў: у 381 годзе (супраць арыян), у 558, 698 і 1184 гады. Сімвал веры, прыняты ў Аквілейскай царкве, некаторымі дадатковымі формуламі адрозніваўся ад Нікейскага.

Сучасная камуна

Сучасная Аквілея — камуна з насельніцтвам 3503 жыхары ў італьянскай правінцыі Удыне (рэгіён Фрыўлі-Венецыя-Джулія). Большая частка тэрыторыі старажытнага горада не забудавана і чакае археалагічных даследаванняў, якія дагэтуль праводзіліся выбарча і выпадкова. З 1998 года археалагічная зона Аквілея з сярэдневяковай базілікай унесена ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дэмаграфія

Дынаміка насельніцтва:

Адміністрацыя камуны

У мастацтве

Разбурэнне Аквілеі Атылай стала адпраўным пунктам у сюжэце оперы Дж. Вердзі «Атыла».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Аквілея
Вікіпедыя:Артыкулы пра камуны Італіі, створаныя аўтаматычна
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Камуны правінцыі Удзінэ