wd wp Пошук:

Сабіны

Скульптура Выкраданне сабінянак, аўтар Джамбалонья
**Сабі́ны**, або **сабіняне** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова") *Sabini* — адз. лік [Sabinus](/Sabinus "Sabinus")), ці **паўднёвыя [піцэны](/Піцэны "Піцэны")** — народ [італійскай](/Італійскія_мовы "Італійскія мовы") групы ([італікі](/Італійскія_народы "Італійскія народы")), [мова](/Паўднёва-піцэнская_мова "Паўднёва-піцэнская мова") якіх знаходзілася ў блізкім сваяцтве з [оскскім](/Оскская_мова "Оскская мова") і [ўмбрскім мовамі](/Умбрская_мова "Умбрская мова"), і ў больш аддаленым — з [лацінскай мовай](/Лацінская_мова "Лацінская мова"). Жылі ў антычнай Італіі да заснавання [Рыма](/Рым "Рым"), на тэрыторыі сучасных адміністрацыйных раёнаў [Лацыё](/Лацыё "Лацыё"), [Умбрыя](/Умбрыя "Умбрыя") і [Абруца](/Абруца "Абруца"), перадгор'ях [Апенінаў](/Апенінскія_горы "Апенінскія горы") на паўночным ўсходзе ад Рыма, гэты рэгіён таксама завецца [Сабіна](/Рэгіён_Сабіна "Рэгіён Сабіна").

Частка сабінаў, якія насялялі ўзгоркі Рыма, адыгралі вялікую ролю ва ўтварэнні рымскай народнасці і фарміраванні іх рэлігіі. Паводле легенды, рымляне выкралі падчас аднаго са свят сабінянак, каб ажаніцца з імі. Прыкладна праз год армія сабінаў падышла да Рыма, каб вызваліць палонніц, але тыя выйшлі на поле бою з немаўлятамі ад новых мужоў на руках і дамагліся прымірэння бакоў.

У 290 год да н.э. племя было канчаткова заваявана рымлянамі, а ў 268 годзе да н.э. сабіны атрымалі рымскае грамадзянства.

У далейшым сабіны хутка страцілі сваю мову і латынізаваліся.

Вядомыя сабіняне

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Італійскія народы