wd wp Пошук:

Паўднёвая Дакота

Паўднёвая Дакота (англ.: South Dakota) — штат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, дадзеныя 2000 г.). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс. Дэвіз: Улада народа па волі Божай. Афіцыйная мянушка: «Штат каётаў».

Геаграфія

Плошча штата 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — з Мінесотай і Аявай, на поўдні — з Небраскай, на захадзе — з Ваёмінгaм і Мантанай.

Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака рака Місуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.

Гісторыя

Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты даследавалі ў 18 ст. французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчана французскай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калоніі Луізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Луізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота стала часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў 70-х гадах 19 ст., калі ў гарах Блэк-Хілс былі знойдзены запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статут штата ЗША.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Паўднёвая Дакота
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96