wd wp Пошук:

Сядзячы Бык

Сядзячы Бык (на мовах сіў: Tȟatȟáŋka Íyotake) (каля 1831 — 15 снежня 1890) — шаман, лідар індзейцаў ханкпапа (Húŋkpapȟa — адна з сямі галінаў лакота, індзейскага народа з групы сіў), натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне 25 чэрвеня 1876, у якой 1200 індзейцаў сіў і чыене разбілі войскі амерыканскага генерала Джорджа Амстронга Кастара. Гэтая бітва лічыцца адной з найзначнейшых перамог індзейцаў.

Пасля доўгі час хаваўся разам з племенем на тэрыторыі Канады. 20 ліпеня 1881 здаўся амерыканскім уладам. Яму абвясцілі амністыю. Пэўны час выступаў з Шоў Дзікага Захаду Біла Коды. Калі яго прасілі звярнуцца да гледачоў, ён праклінаў іх на роднай мове.

У 1890 улады загадалі арыштаваць яго па падазрэнні ў здрадзе. У бойцы пры арышце Сядзячы Бык і яго сын загінулі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Swartz A. Sitting Bull Chief of the Sioux (Spirit) // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sitting Bull // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sitting Bull // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі