wd wp Пошук:

Павялецкі вакзал

Выгляд вакзала (2017)

Павялецкі вакзал - пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Павялецкая, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы.

Вакзал быў пабудаваны ў 1900 годзе па праекце архітэктара А. Красоўскага для абслугоўвання Разана-Уральскай чыгункі. Назва дадзена ад пасёлку Павелец Разанскай вобласці. Павялецкі вакзал злучае сталіцу з Сярэднім і Ніжнім Паволжам; з вакзалу ідуць прыгарадныя электрацягнікі да аэрапорта «Дамадзедава» і ў Павялецкім напрамку да станцыі Узунава.

З Павялецкага вакзала адыходзяць цягнікі на Астрахань, Баку, Балакова, Балашоў, Валгаград, Варонеж, Грозны, Данецк, Краснадар, Ліпецк, Ліскі, Луганск, Махачкала, Назрань, Новамаскоўск, Новарасійск, Саратаў, Стаўрапаль, Тамбоў, Ялец.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі Расіі
Катэгорыя·Славутасці Масквы
Катэгорыя·Пазакласныя станцыі
Катэгорыя·1900 год у Маскве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Чыгуначныя вакзалы Масквы
Катэгорыя·Чыгуначныя вакзалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Замаскварэчча