wd wp Пошук:

Махачкала

Махачкала (руск.: Махачкала) — горад (з 1857) у Расіі, сталіца Дагестана. Насельніцтва 780 тыс. чал. (2006). Нацыянальны склад (1989): рускія — 21,5 %; аварцы — 19,1 %; кумыкі — 14,3 %; лакцы — 9,5 %; даргінцы — 11,1 %; лезгіны — 9,6 %. Заснаваны ў 1844 годзе.

Махачкала размешчаная на заходнім беразе Каспійскага мора, на вузкай паласе Прыморскай нізіны, ля падножжа гары Таркітаў, каля перадгор’яў Вялікага Каўказа, за 2166 км ад Масквы.

Машынабудаванне і металаапрацоўка: вытворчасць электразварачнага абсталявання, сепаратараў, шматкоўшавых экскаватараў, прыбораў, абсталявання для харчовай прамысловасці і інш. Хімічная і лёгкая прамысловасць (у тым ліку рыбная, кансервавая, вінаробная). Вытворчасць будматэрыялаў: шкловалакно, сілікатная цэгла, жалезабетонныя канструкцыі. Махачкалінскі гандлёвы порт здзяйсняе перевалку грузаў, у асноўным нафтапрадуктаў, якія паступаюць з Баку, Туркменбашы, Астрахані і інш.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.mkala.ru/authorities/administration/struktura/Musaev/
  2. Города с численностью постоянного населения от 250 тыс. до 500 тыс. человек
  3. по предварительным итогам переписи 2010 года
Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Махачкала
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гарады Дагестана