Павелец[2] (руск.: Па́велец) — рабочы пасёлак у Скапінскім раёне Разанскай вобласці Расіі, за 123 км ад Разані. Адміністрацыйны цэнтр Павялецкага гарадскога паселішча.
Насельніцтва — 1610 чал. (2017).
У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Павелец-Тульскі (Павелец-I) Маскоўскай чыгункі, ад якой паходзіць назва Павелецкага напрамку Маскоўскай чыгункі і Павялецкага вакзала Масквы.