wd wp Пошук:

Павел Вайцяхоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайцяхоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Вайцяхоўскі (польск.: Paweł Wojciechowski; нар. 24 красавіка 1990, Мальчыцы, Уроцлаўскае ваяводства, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клуба «Рэсовія» з Жэшава.

Клубная кар’ера

«Херэнвен»

У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрландскага клуба «Херэнвен» у матчы супраць АЗ. За свой ​​першы сезон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сезоны Павел не здолеў стаць іграком асноўнага складу клуба.

«Вілем II»

Пасля сезона 2009/10 перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных звязкаў[2]. Пасля вяртання працягваў выступаць за клуб. Пасля сканчэння кантракта з нідэрландскім клубам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клубах «Лехія» і «Краковія», аднак у абодвух выпадках іграку не спадабаліся іх умовы.

«Мінск»

У жніўні 2012 года перабраўся ў футбольны клуб «Мінск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3]. У мінскім клубе адразу стаў сталым іграком асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаў адным з лепшых легіянераў нацыянальнага першынства[4].

У пачатку 2013 таксама заставаўся асноўным іграком. 17 сакавіка 2013 года ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Гомеля» дапамог клубу вырваць перамогу — пры ліку 0:2 Павел спачатку заработаў пенальці, потым забіў і нарэшце аддаў галявую перадачу, і ў выніку «Мінск» перамог 3:2 і прайшоў у паўфінал (пазней клуб выйграў Кубак). 30 сакавіка 2013 года ў матчы першага тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Анры Хагушам і выбыў да канца сезона 2013.

«Завіша»

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Мінск» і ў студзені 2014 года перайшоў у клуб «Завіша» з польскай Экстраклясы[5]. Разам з «Завішай» стаў уладальнікам Кубка Польшчы, хоць у фінальным матчы на полі не з’яўляўся.

«Шахцёр»

У жніўні 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6]. У салігорскім клубе часцей толькі выхадзіў на замену, бо не здолеў да канца аднавіцца ад траўмы. У сезоне 2014 за 11 матчаў забіў 2 галы.

У пачатку 2015 года заставаўся ў складзе «Шахцёра», хоць значную частку перадсезоннай падрыхтоўкі прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У красавіку 2015 па сямейных абставінах разарваў кантракт з салігорскім клубам[7].

Вяртанне ў Польшчу

У кастрычніку 2015 года стаў іграком клуба другога польскага дывізіёна «Хробры» з Глогава[8]. У ліпені 2017 года перабраўся ў іншы клуб Першай лігі — апольскую «Одру». У студзені 2018 года перайшоў у хожаўскі «Рух». У ліпені 2018 года адправіўся ў Другую лігу Польшчы, папоўніўшы склад «Гурніка» з Лэнчны, дапамог гэтаму клубу выйсці ў Першую лігу, а потым і ў Экстраклясу.

У студзені 2022 года перайшоў у «Рэсовію».

Дасягненні

Зноскі

  1. Pawel Wojciechowski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Павел Войцеховски. Footballtop.ru
  3. Новобранец «Минска» Павел Войцеховски: команда еще не потеряла шансы на четвертое место. «Прессбол»
  4. Лучшие легионеры 2012 года: Коломыц, Войцеховски, Фигередо. Football.by
  5. Павел Войцеховски подписал контракт с «Завишей» из Быдгощи
  6. «Шахтер» заявил Войцеховски и Миколюнаса в Лигу Европы
  7. Павел Войцеховски покинул “Шахтер”
  8. Экс-нападающий “Минска” и “Шахтера” продолжит карьеру в клубе второго дивизиона Польши

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гурнік Лэнчна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Одра Аполе
Катэгорыя·Футбалісты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Завіша Быдгашч
Катэгорыя·Ігракі ФК Вілем II
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хробры Глогаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Хожаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэсовія Жэшаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Херэнвен
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта