wd wp Пошук:

Нью-Гэмпшыр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нью-Гэмпшыр (значэнні). Нью-Гэмпшыр, таксама Нью-Хэмпшыр[3] (англ.: New Hampshire) — штат на паўночным усходзе ЗША, у рэгіёне Новая Англія. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — горад Конкард. Найбуйнейшыя гарады — Манчэстэр, Нашуа. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Большая частка штата занята адгор’ямі Апалачаў (масіў Уайт-Маўнтынс, вышыня да 1916 м — гара Вашынгтон), на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. Тэмпература паветра ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. Ападкаў каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі Канектыкут і Мерымак. Возера Уініпесокі. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам (хвоя, хемлак, дуб, бяроза).

Эканоміка

Прамысловасць: машынабудаўнічая (электратэхнічная, электронная, вытворчасць прамысловага абсталявання), гарбарна-абутковая, тэктыльная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая. Лесанарыхтоўкі. Здабыча будаўнічых матэрыялаў (граніт і інш.).

У сельскай гаспадарцы дамінуюць малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, цяплічныя гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на журавінах, чарніцах.

Адзіны акіянічны порт — Портсмут. Значная частка насельніцтва (да 15%) занята ў сферы паслуг і турызму.

Літаратура

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program
  3. арт. Нью-ГэмпшырБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Нью-Гэмпшыр
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара