wd wp Пошук:

Уініпесокі

Уініпесо́кі (англ.: Winnipesaukee) — найбуйнейшае возера штата Нью-Гэмпшыр, ЗША.

Агульныя звесткі

Памеры возера складаюць каля 34 км у даўжыню і 1,6-15 км у шырыню. Плошча воднай паверхні — 180 км², максімальная глыбіня — 64,6 м.

На возеры знаходзіцца 253 вострава, палова з якіх маюць плошчу менш за 1 км². Вышыня Уініпесокі над узроўнем мора складае 153 м. З возера бярэ пачатак аднайменная рака, пры гэтым сцёк з возера рэгулюецца Лэкпортскай дамбай.

Некаторыя асаблівасці

Уініпесокі з’яўляецца адным з найпапулярных месцаў адпачынку для жыхароў Бостана і Нью-Ёрка. Індзейцы за хараство гэтых мясцін далі возеру такія імёны як «Усмешка Вялікага Духу» і «прыгожая вада на высокім месцы». З замежных высокіх гасцей варта адзначыць прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, які адпачываў на возеры ў 2007 годзе.

У 1872 годзе на беразе возера ў мястэчку Мэрэдыт (англ.: Meredith) пры стварэнні падмуркавага катлавана быў выяўлены артэфакт, так званы, Мерэдэцкі камень, які з’яўляецца адной з мясцовых славутасцей[1].

Возера ў мастацтве

Зноскі

  1. Joseph A. Citro, Mark Moran, Mark Sceurman Your Travel Guide to New England’s Local Legends and Best Kept Secrets, Sterling Publishing. p. 33. 2005. ISBN 1402733305.

Спасылкі

Web-камеры

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Азёры Нью-Гэмпшыра
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Мэрымака