wd wp Пошук:

Міхась Скобла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скобла. Міхась Уладзіміравіч Скобла (23 лістапада 1966, вёска Паляжын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл.)  — паэт, эсэіст, перакладчык, парадыст, даследчык літаратуры.

Біяграфія

Закончыў Дзярэчынскую СШ (1984) і беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1991). У канцы 1980-х з’яўляўся удзельнікам таварыства «Талака»[2], якое займалася адраджэннем беларускай культуры.

Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» і выдавецтва «Беларускі кнігазбор», у Міністэрстве культуры і друку, вёў аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода (1998—2017). З 2017 г. — аглядальнік газеты «Народная Воля».

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1991), з’яўляўся намеснікам старшыні СБП (2002—2010).  

Жанаты. Мае дачку Сафію і сына Вячаслава. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Аўтар кніг «Вечны зніч» (1990), «Розгі ў розніцу» (1993), «Вочы савы» (1994), «Камень-перунок» (1998), «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999), «Нашэсце поўні» (2001), «Акно для матылькоў» (2009), «Вольная студыя» (2009), «Саркафагі страху» (2016), «Камізэлька для месяца» (2016), «Выспятак ад Скарыны» (2017). Укладальнік паэтычных анталогій «Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя» (2003) і «Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя» (2008).

Уклаў і пракаментаваў выдадзеныя ў серыі «Беларускі кнігазбор» аднатомнікі Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008); а таксама зборы твораў Алеся Салаўя (2010), Ларысы Геніюш (у 2 тамах; 2010), мемуарныя зборнікі Мікалая Улашчыка (2016) і Міхася Стральцова (2017). Апублікаваў тамы эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш — «Каб вы ведалі» (2005) і «Лісты з Зэльвы» (2012), Зоські Верас — «Я помню ўсё» (2013) і «Пакуль рука пяро трымае» (2015).

У кнізе «Высьпятак ад Скарыны» (2017) сабраны блогі і дыялогі Міхася Скоблы, у якіх аўтар прапануе свой адказ на пытаньні: чаму Скарына бы радаваўся, на што гневаўся, чым цешыўся, за што і каму даў бы выспятка ў сённяшняй Беларусі[3].

Прызнанне

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. У «Галіяфах» адкрылі выставу, прысвечаную 30-годдзю «Талакі»(нявызн.). Наша Ніва (23 снежня 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  3. svaboda.org
  4. http://lit-bel.org/by/news/u-minsku-adkryty-stralcouski-fest-i-uruchany-zalaty-apostraf.html Архівавана 7 лістапада 2017. У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф»
  5. Міхась Скобла — лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2016 год
  6. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Перакладчыкі Беларусі
Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Беларускамоўныя паэты
Эсэісты паводле алфавіта
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Парадысты паводле алфавіту
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся 23 лістапада
Парадысты Беларусі
Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Члены Талакі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Эсэісты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Нарадзіліся ў 1966 годзе
Беларускамоўныя пісьменнікі
Пісьменнікі Беларусі