wd wp Пошук:

Міхал Піус Ромер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромер. Міхал Піус Пасхаліс Ромер (польск.: Michał Pius Paschalis Römer, літ.: Mykolas Römeris; 25.4(7.5).1880, в. Багдонішкі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Панявежскі пав. Літвы — 22.2.1945) — польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч.

Паходжанне

З шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Казіміра Ромера (1845-1920) і Канстанцыі з Тукалаў (1847-?).

Адукацыя

Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1901-02), Парыжскай школе палітычных навук (1902-05).

Дзейнасць у Расійскай імперыі

У 1911-15 супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва», член рэдакцыі віленскай газеты «Kurier Krajowy» («Краёвы кур’ер»; 1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва». Станоўча ацэньваў грамадска-палітычны і культурны рух беларусаў і літоўцаў, абараняў яго ад нападак польскіх і рускіх шавіністычных колаў. Адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў. У 1913-15 распрацаваў канцэпцыю новай Рэчы Паспалітай у выглядзе канфедэрацыі Польшчы і «гістарычнай Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаў. Для вырашэння гэтай задачы ў 1915 далучыўся да легіёнаў Ю. Пілсудскага.

Незалежная Літва

У 1919 па даручэнні апошняга вёў у Коўне перагаворы з літоўскім кіраўніцтвам пра стварэнне канфедэрацыі, але літоўскі бок не прыняў гэтую прапанову. У 1920 асудзіў захоп Віленшчыны войскамі генерала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Літву. Прафесар права (1922) і рэктар Ковенскага (1927-28, 1933-39), прафесар Віленскага (1940-45) універсітэтаў. У час нацысцкай акупацыі арганізоўваў у Вільні тайнае навучанне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціўлення.

Універсітэт імя Ромера

У 2004 годзе Літоўскаму ўніверсітэту права ў Вільнюсе нададзена імя Ромера.

Сям’я

У першым шлюбе (17 кастрычніка 1909) з Рэгінай з Ромераў (1882-?), дачкой Эдварда Матэвуша Ромера і Юзэфы з Чахоўскіх, меў дачку Цэліну (1910-?).

У другім шлюбе (23 красавіка 1938) з Ядвігай Чапайце (Čepaitė; 1905—1988). Дзеці:

Творы

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119478560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. Michał Pius Romer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119478560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Масонства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Краёўцы
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне
Катэгорыя·Ромеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных