wd wp Пошук:

Уолтэр Брунінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брунінг.

Уолтэр Брунінг (англ.: Walter Breuning, 21 верасня 1896, Мелроз, Мінесота, ЗША14 красавіка 2011, Грэйт-Фолс, Мантана, ЗША) — доўгажыхар з ЗША. На момант яго смерці ва ўзросце 114 гадоў і 205 дзён ён быў найстарэйшым з мужчын, трэцім найстарэйшым жывых людзей увогуле. 27 снежня 2008 года, пасля смерці Джорджа Фрэнсіса, стаў найстарэйшым мужчынам у ЗША. Пасля смерці ветэрана Першай сусветнай вайны Генры Элінгема 18 ліпеня 2009 г., быў прызнаны найстарэйшым з жывых на той момант мужчын. Таксама, у свой 110-ы дзень нараджэння, ён быў прызнаны найстарэйшым з былых чыгуначнікаў у ЗША. Акрамя таго, Уолтэр Брунінг быў апошнім з мужчын, якія нарадзіліся ў 1896 годзе.

Цытаты

Брунінг аб сваім дзяцінстве: «Калі я ўспамінаю падзеі апошніх 100 гадоў, я магу толькі гадаць, якім было б цяпер жыццё без электрычнасці. Ніякіх аўтобусаў не было. Я памятаю, як хадзіў у школу пешшу ў халодную зіму. Нам даводзілася ссоўваць нашы парты бліжэй да дроўнай печкі, каб не змерзнуць. А пасля ўрокаў, нам зноў трэба было ісці пешшу па марозе. Усе ішлі — выбару проста не было.»

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.bbc.co.uk/news/world-us-canada-13090291
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінесоце
Катэгорыя·Памерлі 14 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мантане
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Асобы