wd wp Пошук:

Мясяцічы

Мяся́цічы[1] (трансліт.: Miasiacičy, руск.: Месятичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.

У Мясяцічах адзначаюць унікальнае свята — Дзясятуху[2].

Гісторыя

Каля вёскі знойдзены стаянкі бронзавага і жалезнага веку.

У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1516 года. У ХVІ ст. ва ўладанні Марціна і Ваньчы Літвіновічаў, чые правы на зямлю ў 1524 годзе пацвердзіла каралева Бона, а пазней кароль Жыгімонт Аўгуст.

Вёска каля 1936 года

У 1794 годзе жыхары пабудавалі Свята-Параскева-Пятніцкую царкву. У 1893 годзе ў вёсцы з’явіўся абраз Божай Маці.

Вядомы асобы

Славутасці

Свята-Параскева-Пятніцкая царква

Абраз Мясяціцкай Божай Маці

У 1893 годзе ў непагадзь, на хвалях Прыпяці, абраз заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яго ў родную вёску Мясяцічы. Зафіксавана некалькі цудадзейных фактаў, звязаных непасрэдна з Мясяціцкай Божай Маці. Святыня захоўваецца ў ківоце, які выраблены ў Нью-Ёрку ў 1929 годзе на заказ палешукоў, якія выязджалі на заробкі ў ЗША.[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́сятычы
  2. 1 2 Цуд на Палессі. Дзясятуха
  3. Да 105-годдзя палескага летапісца
  4. Няпросты крыж протаірэя Іаана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Пінскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Барычавіцкі сельсавет
Мясяцічы