wd wp Пошук:

Барычавіцкі сельсавет

Бары́чавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Барычавічы.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Біжаравіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Біжаравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Рухчанскага сельсавета Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[1], 9 кастрычніка 1954 года вернуты назад[2]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Барычавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Барычавічы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 640 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Барычавіцкі сельсавет