wd wp Пошук:

Мядзеневічы

Мядзе́невічы[1] (трансліт.: Miadzienievičy, руск.: Меденевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Баранавіч, за 2 км ад шашэйнай дарогі БаранавічыНавагрудак, на р. Шчара. Насельніцтва 151 жыхар, 78 гаспадарак (2005).

Гісторыя

У XIX — пачатку XX ст. ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы працаваў ветраны млын. Існавалі ткацкі, рыбалоўны, адыходныя і іншыя промыслы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 28 аднавяскоўцаў.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].

Інфраструктура

Працуюць выканкам сельсавета, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Сталовіцкі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна