wd wp Пошук:

Музей Чартарыйскіх

Музей Чартарыйскіх — мастацкі збор у складзе Нацыянальнага музея ў Кракаве. Заснаваны ў 1796 годзе княгіняй Ізабелай Чартарыйскай, жонкай Адама Казіміра Чартарыйскага. Яшчэ раней, у 1778 годзе, яна заснавала першы ў Польшчы мастацкі музей на плошчах палаца Чартарыйскіх у Пулавах.

Найбольш значныя прадметы збору былі прывезены з Італіі сынам Ізабелы, Адамам Ежы Чартарыйскім, у 1798 годзе. Да іх колькасці адносяцца, апроч рымскіх старажытнасцяў, «Дама з гарнастаем» Леанарда да Вінчы і «Партрэт маладога чалавека» пэндзля Рафаэля (страчаны ў часы Другой сусветнай вайны).

Пасля эміграцыі Чартарыйскага ў Парыж яго мастацкі збор знайшоў прыстанак у гатэлі Ламбер. Франка-пруская вайна вымусіла яго сына Уладзіслава пакінуць Парыж і шукаць сховішчы ў Аўстра-Венгрыі. Тады ж мастацкі збор і пасяліўся ў старадаўнім будынку кракаўскага арсенала.

Зноскі

  1. https://www.britishmuseum.org/collection/term/BIOG243101
  2. https://mnk.pl/oddzial/muzeum-ksiazat-czartoryskich

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мастацкія музеі і галерэі
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Кракаве
Катэгорыя·Чартарыйскія
Катэгорыя·Нацыянальны музей у Кракаве
Катэгорыя·1796 год у Еўропе
Катэгорыя·Музеі Кракава
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Мастацкія музеі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных