wd wp Пошук:

Дама з гарнастаем

«Дама з гарнастаем» (італ.: Dama con l’ermellino) — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы. На думку многіх даследчыкаў, гэта партрэт Чычыліі Галерані — палюбоўніцы Ладавіка Сфорца па мянушцы Іль Мора, герцага міланскага, што знаходзіць пацверджанне ў складанай сімволіцы карціны.

Разам з «Монай Лізай», «Партрэт Джынеўры дэ Бенчы» і «Цудоўнай Фераньерай» палатно належыць да ліку чатырох жаночых партрэтаў пэндзля Леанарда.

Верагодная мадэль партрэта

Традыцыйна лічыцца, што мадэллю была палюбоўніца міланскага герцага Чычылія Галерані[2] . Раней існавала версія, што тая ж самая жанчына намаляваная на іншым партрэце Леанарда - «Цудоўная Фераньера», хоць на цяперашні момант мяркуюць, што ён адлюстроўвае наступную палюбоўніцу герцага - Лукрэцыю Крывелі.

Ідэнтыфікацыя гэтага партрэта як малюнка Галерані адносіцца да найноўшага часу. Яшчэ ў 1877 годзе даследчыкі творчасці Леанарда пісалі: «ад гэтага славутага паэтамі партрэта засталося не больш чым некалькі спрэчных копій і санет Белінчыёні. Паказваюць, што арыгінальны партрэт прыгажуні Чычыліі быў на працягу XVIII стагоддзя ў валоданні маркіза Boursane ў Мілане. Але дзе ён цяпер? Раней старажытная копія яго знаходзілася ў Амбразіянскай бібліятэцы; і ў Пінакатэцы Мюнхена ёсць “Святая Цэцылія”, якая раней была ў валоданні прафесара Франкі і паходзіць ад копіі аднаго з вучняў Леанарда з вельмі несвятой Чычыліі Галерані. Таксама ёсць другі арыгінальны партрэт Чычыліі, які знаходзіцца ў сям’і Палавічыні ў Сан-Калачэра, напісаны на ўзлёце яе славы».

Гарнастай

Разварот мадэлі падкрэсліваецца звярком, традыцыйна званым гарнастаем. Яго прысутнасць на карціне тлумачаць некалькі версій:

Зноскі

  1. https://zbiory.mnk.pl/en/search-result/advance/catalog/157417 Праверана 8 студзеня 2021.
  2. Б.А.Лазука “Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў да XVI стагоддзя. Мн., “Беларусь”, 2010, С.170

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1489 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Леанарда да Вінчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Кракаве