wd wp Пошук:

Манпелье

Манпелье (фр.: Montpellier, акс.: Montpelhièr) — горад на поўдні Францыі, у складзе адміністрацыйнага рэгіёна Аксітанія, цэнтр дэпартамента Эро. Раней (да 2016 года) — адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Лангедок-Русільён.

Гісторыя

Сярэднія вякі

Цытадэль горада Манпелье

Першае згадванне пра горад у гістарычных дакументах адбываецца ў 985 годзе. Манпелье стаў вядомы ў X стагоддзі як гандлёвы цэнтр, з гандлёвымі сувязямі па ўсяму рэгіёну Міжземнамор’я і багатым яўрэйскім культурным жыццём і традыцыямі талерантнасці да мусульман, яўрэяў і катараў, а пасля і да пратэстантаў. У канцы XII стагоддзя ў Манпелье з’яўляецца медыцынская практыка і ўзгадняецца права выкладаць медыцыну. З 1220 года з’яўляецца неабходнасць арганізаваць медыцынскую адукацыю ў рамках універсітэта, і кардынал Папы Рымскага Ганорыя III прапануе першыя ўніверсітэцкія статуты. У 1289 годзе Папа Рымскі Мікалай IV накіраваў усім студэнтам і дактарам папскае пасланне «Quia Sapientia», такім чынам канчаткова замацаваўшы статус універсітэта ў Манпелье. Створаны медыцынскі ўніверсітэт быў адным з галоўных цэнтраў па навучанні медыцыне ў гэты час.

Пасля Рэфармацыі

У час Рэфармацыі ў XVI стагоддзі, многія з жыхароў горада Манпелье сталі пратэстантамі (гугенотамі, як іх называлі ў Францыі), і горад стаў апорай пратэстантаў — праціўнікамі каталіцкай французскай кароны. У 1622 годзе войскі караля Людовіка XIII акружылі горад і ўзялі яго пасля васьмі месяцаў аблогі цытадэлі Манпелье.

Сучасная гісторыя

У 19-м стагоддзі горад ператварыўся ў індустрыяльны цэнтр. У 1960-х гадах колькасць насельніцтва рэзка ўзрасла за кошт французскіх перасяленцаў з Алжыра пасля атрымання ім незалежнасці ад Францыі. У 1980—1990 гг. у горадзе ажыццяўляліся буйныя праекты рэканструкцыі.

У Другую сусветную вайну, 13 лютага 1941 г., маршал Петэн, суправаджаемы адміралам Дарланам, сустрэўся з генералам Франка ў Манпелье. Горад бамбілі некалькі разоў за час Другой сусветнай вайны.

У 1993 годзе праходзілі Міжземнаморскія гульні.

Транспарт

З іншымі гарадамі Францыі Манпелье звязаны чыгункаю. Галоўная чыгуначная станцыя — St Roch; тут спыняюцца скорасныя цягнікі TGV.

Аэрапорт Montpellier-Méditerranée размешчаны на паўднёвы ўсход ад Манпелье, у раёне Fréjorgues горада Mauguio.

Гарадскі транспарт Манпелье абслугоўваецца кампаніяй TaM (Transports de l’agglomération de Montpellier). У сетку гарадскога транспарту ўключаны аўтобусы і дзве трамвайныя лініі. Трамваі абедзвюх ліній размаляваныя ў сіне-блакітны і жоўта-аранжавы колеры, якія адпавядаюць напрамкам руху.

Таксама ў 2007 годзе была адкрыта сетка пракату веласіпедаў Vélomagg, якая ахоплівае на цяперашні час 1200 веласіпедаў і 50 станцый.

Архітэктура

Манпелье — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Францыі. Цэнтр горада забудаваны будынкамі ў тыповым міжземнаморскім стылі, але ж і новыя пабудовы, якія прымыкаюць да іх, напрыклад, раён Antigone, дзе размешчаны асноўныя гандлёвыя цэнтры, выкананы ў тым жа міжземнаморскім стылі, што стварае дзіўнае ўражанне цэласнасці горада.

Турызм

Манпелье не толькі прыгожы горад, сумесна са сваім курортным прадмесцем Пероль (Péroles), размешчаным ўсяго ў 10 км ад цэнтра Манпелье, непасрэдна на ўзбярэжжы Міжземнага мора, але ж ён можа лічыцца і своеасаблівым цэнтрам курортнага жыцця са сваімі пляжамі, не саступаючы Ніцы і Каннам.

Культура

Летам у Манпелье праводзіцца традыцыйны фестываль оперы і музыкі «Радыё Франс-Манпелье», музычная праграма якога ўключае класічную музыку і джаз. Праводзіцца каля 150 мерапрыемстваў, уключаючы оперу, канцэрты, фільмы і лекцыі. Уваход у большасці выпадкаў бясплатны, месца правядзення — гістарычныя плошчы горада і сучасныя канцэртныя залы Le Corum.

Трыумфальная арка.
Сабор Сен-П’ер
Акведук Святога Клімента
Нацыянальная опера Манпелье

Галоўныя славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 30 красавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Аксітаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Эро
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Манпелье
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных