wd wp Пошук:

МАЗ-206

МАЗ-206 — гарадскі аўтобус сярэдняга класа. Выпускаецца Мінскім аўтамабільным заводам з 2006 года.

З 2007 года таксама выпускаецца прыгарадны варыянт — МАЗ-226.

Апісанне

Рухавікі

Рухавік Daimler OM 904 LA.III/5[1] Daimler OM 904 LA.IV/3[1] Daimler OM 904 LA.V/3[1] Daimler OM 924 LA.V[1] Weichai Power WP5NG 200E51[2]
Тып Чатырохцыліндравы радны дызельны рухавік з турбанаддзіманнем Чатырохцыліндравы радны газавы рухавік з турбанаддзіманнем
Экалагічны стандарт Еўра-3 Еўра-4 Еўра-5 Еўра-5 Еўра-5
Аб'ём, л 4,25 4,8 4,98
Магутнасць 130 кВт (177 к.с.)
пры 2200 аб/хв
160 кВт (218 к.с.)
пры 2200 аб/хв
147 кВт (200 к.с.)
пры 2100 аб/хв
Макс. круцільны момант 675 Н·м
пры 1200-1600 аб/хв
810 Н·м
пры 1200-1600 аб/хв
665 Н·м
пры 1300-1500 аб/хв

Каробкі перадач

У залежнасці ад камплектацыі на аўтобусы могуць усталёўвацца механічныя шасціступеньчатыя каробкі перадач ZF 6S 710 BO або ZF 6S 1010 BO, альбо гідрамеханічныя каробкі ZF або Allison з убудаваным тормазам-запавольвальнікам.

Хадавая частка

Пярэдняя падвеска — залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума амартызатарамі і адным кранам узроўню падлогі. Пярэдняя вось — Dana(англ.) бел. NDS56LF (K 26844). Задняя падвеска — залежная, пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма амартызатарамі, двума кранамі узроўню падлогі. Вядучы мост — Dana 10.24, з цэнтральным размяшчэннем рэдуктара. Перадатачны лік — 5,83 або 4,33 у залежнасці ад мадыфікацыі[3][4].

Пярэдняя каляіна — 2110 мм, задняя — 1802 мм.

Колы — дыскавыя, 6,75х19,5. Шыны — бяскамерныя, 245/70 R19,5.

Рулявое кіраванне

Рулявое кіраванне — інтэгральнага тыпу, з гідраўзмацняльнікам. Тып рулявой перадачы — шруба—шарыкавая гайка—зубчастая рэйка—трохзубы сектар. Рулявая калонка рэгулюецца па вышыні і нахілу[5].

Тармазная сістэма

Тармазная сістэма — пнеўматычная, двухконтурная, абсталявана антыблакіровачнай сістэмай (ABS). Задні контур рабочых тармазоў абсталяваны процібуксовачнай сістэмай (ASR). Тармазныя механізмы — дыскавыя, вытворчасці WABCO(англ.) бел.[6].

Мадыфікацыі

  • МАЗ-206.000
    • Рухавік: ММЗ Д-245.30;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-2;
    • Каробка перадач: СААЗ-4334М2, механічная, 5-ст.
  • МАЗ-206.015
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6AP1000B, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.060
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6S 710 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-206.063
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6S 1010 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-206.067
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.068
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-4;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.069
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.070
    • Рухавік: Deutz BF4M1013FC;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6S 700 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-206.085
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.086
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.945 — мадыфікацыя на звадкаваным прыродным газе (метане). Абсталяваны рухавіком Weichai Power WP5NG 200E51 (Еўра-5) і аўтаматычнай каробкай перадач Allison T270w/Ret. У сувязі з устаноўкай бака ў задняй частцы кузава змянілася кампаноўка салона — адмовіліся ад задняга шэрагу сядзенняў. Месцаў для сядзення стала 22, агульная пасажыраўмяшчальнасць — 67 чалавек[7].
  • МАЗ-206.946 — мадыфікацыя на звадкаваным прыродным газе (метане).
    • Рухавік: Weichai Power WP5NG 200E51;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.;
    • Месцаў для сядзення: 27.

МАЗ-2064**

Рэстайлінгавы МАЗ-206

У 2021 годзе МАЗ-206 быў абноўлены. Аўтобус атрымаў пярэднюю маску з новым дызайнам, распрацаваным у адпаведнасці з адзіным стылем рухомага саставу маскоўскага транспарту[8]. Змянілі пярэднія вуглавыя панэлі са святлатэхнікай, пярэднюю крышку і бампер. Акрамя новай пярэдняй маскі рэстайлінгавы МАЗ-206 атрымаў таксама новыя дзверы з шыбамі на ўсю вышыню створкі. Поручань на ўваходзе стаў дугападобнай формы. З’явіліся кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй. Таксама былі ўсталяваны вонкавыя люстэркі задняга віду Mekra, якія маюць электрападаграванне і электрарэгуліроўку. Абнавілі прыборную панэль і руль.

МАЗ-226

МАЗ-226

Прыгарадны аўтобус. Выпускаецца з 2007 года.

Замест назапашвальнай пляцоўкі ўсталяваныя сядзенні. Такім чынам агульная колькасць месцаў паменшала з 72 да 60, але месцаў для сядзення стала болей — 31. Па левым борце маецца багажны адсек аб’ёмам 0,3 м³.

  • МАЗ-226.015
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6AP1000B, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-226.060
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6S 710 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-226.063
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6S 1010 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-226.067
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.
  • МАЗ-226.068
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-4;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.
  • МАЗ-226.069
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.
  • МАЗ-226.085
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-226.086
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-208

МАЗ-208 у Ханоі, В’етнам

Мадэль, распрацаваная спецыяльна для рынку В’етнама. Адпавядае мясцоваму тэхнічнаму рэгламенту, згодна з якім шырыня аўтобуса не павінна перавышаць 2500 мм. У параўнанні з МАЗ-206 мае на 50 мм вузейшы каркас кузава. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz стандарта Еўра-3.

Першыя аўтобусы былі выраблены ў 2017 годзе па тэхналогіі CKD на заводзе карпарацыі SAMCO у Хашыміне[9].

Мадыфікацыі іншых вытворцаў на базе МАЗ-206

МАЗ-206Т

Тралейбус, які быў перароблены з аўтобуса МАЗ-206.060 кампаніяй «ТрансЭлектра» (Расія). Абсталяваны цягавым рухавіком ТАД-280 завода «Дынама», сістэмай кіравання «ЭПРО» (Санкт-Пецярбург, Расія), кампрэсарам «Рэмеза». Замест панэлі прыбораў усталяваны кампутар ETC.2 з рэзістыўным сэнсарным экранам. Салон не мае змен у параўнанні з аўтобусам[10].

Эксплуатуецца ў горадзе Віднае (Маскоўская вобласць, Расія)[11].

Lotos 206

Lotos 206

З 2017 года газавую версію аўтобуса МАЗ-206 пад уласнай маркай Lotos 206 вырабляе кампанія «РариТЭК» (Набярэжныя Чаўны, Расія). З Беларусі ў Татарстан паступае несамаходны машынакамплект — з сабраным салонам, але без сілавога агрэгата. На прадпрыемстве аўтобус абсталёўваюць метанавым рухавіком Yuchai YC4G190N-50 і газавымі балонамі агульнай ёмістасцю 615 літраў[12].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ, с. 8
  2. Руководство по ремонту двигателя серии WP5NG для природного газа. — Weichai Westport New Energy Engine Co., Ltd.. — С. 15. (руск.)
  3. Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ, с. 61-69
  4. Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 2) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 06. (руск.)
  5. Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ, с. 74-76
  6. Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ, с. 81-82
  7. Как МАЗ обошел КАМАЗ в России, первым предложив уникальные автобусы(руск.) . abw.by (29 студзеня 2020). Праверана 13 лістапада 2020.
  8. МАЗ-206 прошел рестайлинг – оцените дизайн. Такое “лицо” могут получить все автобусы МАЗ второго поколения(руск.) . abw.by (14 мая 2021). Праверана 14 мая 2021.
  9. Первые автобусы новой модели МАЗ 208 вышли на работу во Вьетнаме(руск.) . abw.by (22 снежня 2017). Праверана 13 лістапада 2020.
  10. Троллейбусы принимают вызов // ГрузовикПресс : часопіс. — 2016. — № 12. (руск.)
  11. Видное, тралейбус № 28 (нявызн.). transphoto.org. Праверана 13 лістапада 2020.
  12. Российский рынок автобусов: Итоги’2017 // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2018. — № 2 (142). — С. 44. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтобусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтобусы МАЗ