wd wp Пошук:

Хашымін

Не блытаць з Ха Шы Мін.

Хашымін, да 1976 Іншая назва Сайгон (англ.: Ho Chi Minh City, в’етн.: Thanh Pho Ho Chi Minh) — найбольшы горад у В’етнаме. Колішняя сталіца французскага пратэктарату Кохінхіна (18621954) ды Паўднёвага В’етнаму (19541975). Горад знаходзіцца на рацэ Сайгон (Сонг Сай Гон) на поўнач ад дэльты Меконгу, на адлегласці 80 км ад Паўднёва-Кітайскага мора. Гандлёвы цэнтр Шо Лон знаходзіцца на захад ад горада.

Тэрыторыя займаная г. Хашымін доўгі час была часткай каралеўства Камбоджы. В’етнамцы ўпершыню атрымалі доступ да рэгіёна ў 17-м стагоддзі. Адносіны з Францыяй пачаліся ў 18-м стагоддзі, калі французскія купцы і місіянеры пасяліліся ў рэгіёне. У 1859 годзе горад быў акупаваны французамі і ў 1862 годзе быў перададзены Францыі в’етнамскім імператарам Ту Дукам. Як сталіца Кохінхіны, Сайгон быў ператвораны ў важны партовы горад і ўрбаністычны цэнтр з прыгожымі віламі, уражлівымі грамадскімі будынкамі і добра выбрукаванымі бульварамі засаджанымі дрэвамі. На поўнач ды на поўдзень ад горада былі пабудаваныя чыгункі і Сайгон стаў галоўным зборным цэнтрам для экпарту рысу, які вырошчваўся ў дэльце ракі Меконг. У 1940 годзе Сайгон быў акупаваны японцамі але французскія каланіяльныя ўлады працягвалі кіраваць В’етнамам да 1945 года, калі яны былі інтэрнаваны японцамі. Другая Сусветная вайна не зачапіла Сайгон.

Сайгон і надалей захоўвае выгляд еўрапейскага горада са шматлікімі будынкамі заходняга стылю французскага каланіяльнага перыяду.

Міжнародны аэрапорт Таншанят абслугоўвае рэгулярныя авіярэйсы кампаніі Эйр В’етнам да іншых унутраных цэнтраў краіны і розных іншаземных кампаній у гарады Азіі і Еўропы. У 40 км ад горада будуецца Міжнародны аэрапорт Лонгтхань.

Насельніцтва (сярэдзіна 2007): 6 міл. 650 тыс. 942 жыхара.

Цікавыя факты

Выбітныя асобы

У Хашыміне нарадзіўся італьянска-французскі кампазітар Рыкарда Качантэ.

Зноскі

  1. Вьетнамский город Хошимин стал побратимом Минска(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Гарады В’етнама
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Хашымін
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу