wd wp Пошук:

Allison Transmission

Allison Transmission, Inc.  — амерыканская кампанія па вытворчасці аўтаматычных каробак перадач і гібрыдных сілавых установак.

Заснавана ў 1915 годзе.

Па некаторых ацэнках кампаніі належыць каля 75-80 % рынку аўтаматычных трансмісій[1].

Гісторыя

Заснавана 14 верасня 1915 Джэймсам А. Алісанам у Індыянапалісе (штат Індыяна, ЗША) як Speedway Team Company, якая займалася распрацоўкай аўтамабіляў, а таксама абслугоўваннем гоначнай трасы Indianapolis Motor Speedway.

З пачаткам Першай сусветнай вайны пачынае вырабляць гусенічныя цягачы і кампаненты танкаў: кампрэсары наддзімання, рэдуктары, гусеніцы. Праз пяць гадоў кампанія атрымлівае назву Allison Engineering Company. Пасля пераключаецца на авіяцыйныя і суднавыя рухавікі магутнасцю да 425 к.с., рэдуктары і генератарныя ўстаноўкі.

У 1929 годзе Allison уваходзіць у склад карпарацыі General Motors, дзе працягвае вытворчасць рухавікоў, а таксама застаецца пастаўшчыком трансмісій для танкаў і іншай гусенічнай тэхнікі.

Пасля Другой сусветнай вайны пераходіць да вытворчасці камерцыйных трансмісій. Першая аўтаматычная трансмісія была выраблена ў 1946 годзе.

У жніўні 2007 года за 5,7 млрд долараў набытая Carlyle Group(англ.) бел. і Onex Corporation(англ.) бел..

Прадукцыя

Allison hybride EP50-transmission

Кампанія Allison Transmission — вытворца аўтаматычных каробак перадач для камерцыйнага транспарту дарожнага і пазадарожнага прызначэння. Вытворчая гама ўключае 12 асноўных тыпаў прадукцыі.

У ліку спажыўцоў прадукцыі прыкладна 250 аўтамабільных і машынабудаўнічых заводаў.

Сярод спажыўцоў такія вытворцы тэхнікі, як:

Каробкі перадач кампаніі выкарыстоўваюць і беларускія вытворцы: БелАЗ, МАЗ, МЗКЦ.

Мадэльны шэраг

Прадукцыя Allison Transmission падзелена на серыі:

Сферы ўжывання

Грузавыя аўтамабілі (развазная, смеццепрыбіральная, будаўнічая, пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка), аўтобусы, пазадарожная тэхніка, вайсковая тэхніка, а таксама абсталяванне для энергетынай і горна перапрацоўчай галін.

АКП Allison не ўжываюцца на легкавых і легкіх камерцыйных аўтамабілях менш за 5,5 тон поўнай масы.

Зноскі

  1. Часопіс Камерцыйны транспарт, № 7 (91) лістапад 2011 г

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вытворцы аўтамабільных кампанентаў
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы