wd wp Пошук:

Людміла Рублеўская

Людмі́ла Рубле́ўская, сапр.: Людмі́ла Іва́наўна Шні́п (нар. 5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня»[2]. З верасня 2020 года працуе ў газеце «Звязда» загадчыцай аддзела культуры.

У 2002 годзе разам з мужам Віктарам Шніпам пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал», які з цягам часу перарос у «Літаратурнае прадмесце», кіраўніца літаратурнай суполкі.

Творчасць

Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».

Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[3].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года.

Зборнікі паэзіі:

Проза:

Серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча»

  1. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012, 2020)
  2. «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (2014)
  3. «Авантуры драгуна Вырвіча» (2014)
  4. «Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка» (2017)
  5. «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (2019)
  6. «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» (2020)

Кнігі для дзяцей:

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2000)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2007 (Беласток, Польша))

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2008)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2011)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2018)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі (2021)

«Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Казкі. (2008)

Драматургія (асобным выданнем):

«Людвіка і Фабіян». П’еса на падставе архіўных дакументаў. Сумесна з В.Скалабанам. (2006).

Публіцыстыка і эсэістыка:

«Беседы о философах. От античности до эпохи возрождения». Эсэ. (2004)

«Я — мінчанін»(на бел., 2003)

«Я — минчанин». (в перев. на рус., 2006).

«Время и бремя архивов и имён» (у суаўтарстве з В.Скалабанам). Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2009)

«Рифма ценою в жизнь». Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2013)

«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 1».(2013)

«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 2».(2016)

«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 3».(2018)

Мастацкая проза ў перакладзе на рускую мову:

Кнігі серыі «Ретро-библиотека приключений и научной фантастики» (рамка) выдавецтва «Престиж-бук» (Москва). Серыя «Все авантюры Прантиша Вырвича»

Кнігі серыі навучальнага чытання Іллі Франка.

У перакладзе на украінскую мову:

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня»(нявызн.). novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
  3. Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
  5. Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Людміла Рублеўская
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў