wd wp Пошук:

Леанід Фёдаравіч Бражнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бражнік. Леанід Фёдаравіч Бражнік (4 (17) красавіка 1917, сяло Маскаленкі, Белапольскі раён, Сумская вобласць[1]1992) — беларускі оперны спявак (бас). Народны артыст БССР (1959).

Біяграфія

В 1951—1952 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1953 саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1964 выкладчык Беларускай кансерваторыі. Выступаў як канцэртны спявак[1].

Творчасць

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1939. Для яго характэрны майстэрства пераўвасаблення, натуральнасць сцэнічных паводзін, створаныя ім вобразы адрозніваюцца завершанасцю пластычнага малюнка[1].

Партыі

Даніла, Анішчук («Алеся», «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Мельнік («Русалка» А. Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» Барадзіна), Мамыраў («Чарадзейка»), Гудал («Дэман»), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» Мусаргскага), Мефістофель («Фаўст» Гюно), Збігнеў («Страшны двор» Манюшкі), Фернанда («Трубадур»), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д. Расіні) і інш[1].

Узнагароды

Народны артыст БССР (1959). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне вакальных твораў Мусаргскага ў 1956[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бражник Леонид Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Басы
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе