wd wp Пошук:

Леанід Васілевіч Хобатаў

Леанід Васілевіч Хобатаў (нар. 23 сакавіка 1950, г. Рэчыца, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1975—1981 гадах вучыўся на аддзяленні манументальнага жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў прафесара Г. Х. Вашчанкі[1]. З 2000 года загадчык аддзела, з 2003 года дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі[2].

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1985 года. Займае пасаду намесніка па выставачнай дзейнасці Старшыні Беларускага саюза мастакоў. У 1986—2005 гадах старшыня творчага аб`яднання «Няміга-17»[1].

Творчасць

Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу. Аўтар мастацкага вырашэння станцыі метро «Няміга» (1987), размалёвак «Купалле» для рэстарана «Папараць-кветка» ў г. Маладзечна (1983), Дома шлюбу Цэнтральнага раёна Мінска (1989). Галоўныя формаўтваральныя кампаненты пластычна багатых жывапісных кампазіцый — колер і рытм: «Фамільная чаша», «Вершнік», «Патаемныя сустрэчы», «Доўгі шлях» (усе 1989), «Расставанне» (1990), «Выкраданне Еўропы», «Прыкметы ночы» (абедзве 1991), «Купальшчыцы», «Ва ўвесь голас» (абедзве 1992), «У палоне ў дзеў», «Сустрэча», «Лёс», «Чаканне», «Знак» (усе 1993), «Паданне», «Скрозь вякі», «Прыма», «Пачатак» (усе 1994), «Раўнадзенства» (1997), «Фуга ў чырвоным», «Трыумф белага», «Плынь» (усе 1998), «Праекцыя 7 частак», «Абуджэнне», «Праламленне» (усе 1999), «Марына» (2000), «Агонь» (2002) і інш[2].

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі (Масква, Расія), Міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва (Сабадэль, Іспанія), а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Іспаніі, Канады, Ізраіля, Германіі, ЗША[3].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Творчая сустрэча з мастаком Леанідам Хобатавым
  2. 1 2 БелЭн, 2003
  3. Творчая сустрэча з легендарным беларускім мастаком Леанідам Хобатавым.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка