wd wp Пошук:

Кундская культура

     Яніславіцкая культура     Каморніцкая культура     Грэнская культура     Кундская культура     Кудлаеўская культура     Бутаўская культура

Кундская культура — мезалітычныя культура VIII—V тысячагоддзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградскай вобласці і паўднёвай Фінляндыі[1]. Развілася на базе свідэрскай культуры і пазней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча Кундскай культуры лічыцца следам старажытнага знаходжання чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундская культура названа ў гонар эстонскага горада Кунда (знаходзіцца каля 110 кіламетраў на ўсход ад Таліна, недалёка ад якога было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламмасмяэ і ў навакольным тарфяніку.

На тэрыторыі Беларусі вядома тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзвінскім[2].

Прылады кундскай культуры

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасці інструментаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне[2]. Мёртвых хавалі ў выпрамленым палажэнні ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы[2].

Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплагрупу N1c[3].

Зноскі

  1. Каменный век Восточной Прибалтики Архівавана 13 студзеня 2004.
  2. 1 2 3 Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў // Гісторыя Беларусі: у 6 т. — Т. 1: Старажытная Беларусь. — Мінск: Экаперспектыва, 2007. — С. 32-33
  3. Haplogroup N (Y-DNA)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мезаліт Еўропы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Літвы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Польшчы
Катэгорыя·Археалогія ў Фінляндыі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі
Катэгорыя·Археалогія ў Эстоніі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Латвіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Беларусі