wd wp Пошук:

Крывань

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Крывань (славацк.: Kriváň, польск.: Krywań) — адна з вяршыняў Высокіх Татр. Вышыня над узроўнем мора — 2494 м, перапад вышыні ад пасёлка Тры Студнічкі — 1353 м.

З усходу Крывань абмяжоўвае Важэцкая даліна, у канцы якой размешчана возера Крыванскаее Зялёнае плеса. З яго бярэ пачатак Белы Ваг — адзін з вытокаў ракі Ваг, самай доўгай на тэрыторыі Славакіі (406 км).

Турызм

Крывань належыць да ліку лёгкадаступных пікаў. Звычайна да вяршыні паднімаюцца ад возера Штрбске-Плеса, што не патрабуе ад турыстаў спецыяльнай падрыхтоўкі. Перад больш складаным уздымам з таго месца, дзе турыстычная сцежка сыходзіць ад татранской аўтамагістралі на Тры Студнічкі, можна зрабіць прывал на беразе возера Ямскае плеса (1 447 м).

Гісторыя пакарэння

Лічыцца, што першымі на Крывань падняліся ў 1722 годзе Й. А Чырбеш і яго сябры, аднак да іх гэтую вяршыню несумненна пакарылі паляўнічыя за скарбамі, шукальнікі прыгод або проста цікаўныя. З вядомых асоб на Крыване пабывалі, Р. Таўсан, Бельсазар Аке і Г. Валенберг.

Першае апісанне ўзыходжання на татранский пік пакінуў Даніэль Шпеер (1636-1707) з Уроцлава: у сярэдзіне XVII стагоддзя ён навучаўся ў кежмарскім ліцэі. Разам з аднакурснікамі і выкладчыкам, які стаў іх правадніком (і першым горным правадніком у гісторыі Татр), ён адправіўся ў трохдзённы паход. З Белаводскай даліны група паднялася на нейкую татранскую вяршыню паблізу гары Ламніцкі Шціт. У тую пару спішскія жыхары называлі Ламніцкі Шціт «Дзедкам», а Кежмарскі Шціт «Маткай» або «Бабічкай». Тое, што група паднялася менавіта не на Ламніцкі Шціт, а па ўсёй верагоднасці на Кежмарскі Шціт, ясна з апісання: кажучы пра віды, Шпеер згадвае від на «Дзедку». Першае канкрэтнае апісанне ўздыму на гару з ужо вядомай назвай Слаўкоўскі Шціт належыць пяру пратэстанцкага пастара Юрая Бухгольц-старэйшага (1643-1725) з пасёлка Велька-Ломніца. Самы цяжкі для альпіністаў уздым на Крывань вядзе праз яго перадгор’і, праз Рамено Крываня (2 395 м), які ўяўляе сабой выступ у грэбні паміж Крыванем і гарой Брэвіс.

Крывань ў культуры

Крывань лічыцца славацкай нацыянальнай вяршыняй, сімвалам гэтай краіны. Славакі яго цэняць так, як грэкі Алімп ці чэхі Ржып. Вельмі папулярныя штогадовыя народныя ўзыходжання на Крывань. Першы такі паход быў арганізаваны ў 1841 годзе групай славакаў, якія аб’ядналіся вакол грамадскага дзеяча і патрыёта Людавіта Штура. У паходзе 16 жніўня прынялі ўдзел Людавіт Штур, Міхал Годжа, Янка Краль, Гашпар Фейерпатакі-Белапатоцкі і многія іншыя.

Гара Крывань згадваецца ў аповесці М. В. Гогаля «Страшная помста».

Легенда аб узнікненні горы Крывань

Стварыўшы свет, Бог заклікаў самога ўвішнага Анёла і адправіў на зямлю, каб той раскідаў з мяшка прыродныя прыгажосці. Анёл выканаў наказ, праляцеўшы па ўсім свеце, і, нарэшце, апынуўся каля татранских волатаў. Але кепска разлічыў вышыню і зачапіў крылом адну з вяршыняў. Мяшок, напоўнены прыгажосцямі, парваўся, і высыпаліся з яго цудоўныя горныя патокі, азёры, лугі і лясы. Па горах разбегліся алені, серны, суркі, мядзведзі і многія іншыя жывёлы. А вяршыня піка так і засталася чароўна крывой…

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Татры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Горныя вяршыні-двухтысячнікі
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй ад 2000 да 3000 метраў
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта