У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Геснер.
Конрад Геснер (ням.: Conrad Gesner, таксама Konrad Gessner, Konrad Geßner, Conrad Gessner, Conrad Geßner, Conrad von Gesner, Conradus Gesnerus; 26 сакавіка 1516, Цюрых — 13 снежня 1565, там жа) — швейцарскі прыродазнавец, філолаг і бібліёграф.
З 1537 прафесар у Лазане, з 1541 урач у Цюрыху, дзе памёр ад чумы.
Аўтар «Гісторыі жывёл» (т. 1-5, 1551—1587) — першай заалагічнай энцыклапедыі таго часу. Зыходзячы ў асноўным з класіфікацыі Арыстоцеля, Геснер падрабязна апісаў жывёл у такім парадку: чацвераногія жывародныя і яйцакладныя, птушкі, рыбы і водныя жывёлы, змеі і насякомыя. У кожным томе матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку назваў жывёл; некаторыя роднасныя формы групуюцца вакол адной тыпавой жывёлы. Праца Геснера адыграла вялікую ролю ў распаўсюдзе і сістэматызацыі заалагічных ведаў. На працягу больш за 100 гадоў яна неаднаразова перавыдавалася і перакладалася. Геснер збіраў і вывучаў таксама расліны. Выдаў сачыненні па філалогіі. Аўтар першага універсальнай бібліяграфічнай працы «Усеагульная бібліятэка» (1545-55).