wd wp Пошук:

Конрад Геснер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Геснер.

Конрад Геснер (ням.: Conrad Gesner, таксама Konrad Gessner, Konrad Geßner, Conrad Gessner, Conrad Geßner, Conrad von Gesner, Conradus Gesnerus; 26 сакавіка 1516, Цюрых — 13 снежня 1565, там жа) — швейцарскі прыродазнавец, філолаг і бібліёграф.

Біяграфія

З 1537 прафесар у Лазане, з 1541 урач у Цюрыху, дзе памёр ад чумы.

Аўтар «Гісторыі жывёл» (т. 1-5, 1551—1587) — першай заалагічнай энцыклапедыі таго часу. Зыходзячы ў асноўным з класіфікацыі Арыстоцеля, Геснер падрабязна апісаў жывёл у такім парадку: чацвераногія жывародныя і яйцакладныя, птушкі, рыбы і водныя жывёлы, змеі і насякомыя. У кожным томе матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку назваў жывёл; некаторыя роднасныя формы групуюцца вакол адной тыпавой жывёлы. Праца Геснера адыграла вялікую ролю ў распаўсюдзе і сістэматызацыі заалагічных ведаў. На працягу больш за 100 гадоў яна неаднаразова перавыдавалася і перакладалася. Геснер збіраў і вывучаў таксама расліны. Выдаў сачыненні па філалогіі. Аўтар першага універсальнай бібліяграфічнай працы «Усеагульная бібліятэка» (1545-55).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Геснер Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філолагі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1516 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Філолагі Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрыху
Катэгорыя·Заолагі Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1565 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Альпіністы Швейцарыі
Катэгорыя·Далінееўскія батанікі
Катэгорыя·Біёлагі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Мовазнаўцы Швейцарыі
Катэгорыя·Бібліёграфы Швейцарыі
Катэгорыя·Батанікі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных