wd wp Пошук:

Кацярына Сабеская

Кацярына Сабеская

Кацярына Сабеская (польск.: Katarzyna Sobieska 7 студзеня 1634, Золачаў (Львоўская вобласць), Украіна — 29 верасня 1694 года , Варшава) — палітычная дзеячка, сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага.

Біяграфія

Сям’я Сабескіх паходзіла з шляхецкага магнацкага роду герба Яніна. Бацькам Кацярыны быў Якуб Сабескі, кракаўскі кашталян, маці Сафія Тэафіла, спадчынніца роду Данілевіч. Сям’я жыла ў атрыманых у спадчыну уладаннях прадзеда, Станіслава Жалкоўскага, у Жолкаўскім замку. Выхаваннем Кацярыны займалася маці, дзяўчына не атрымала класічнай адукацыі, дачку рыхтавалі да манастырскага жыцця.

Лічыцца, што ў юнацкія гады ў яе адбыўся раман з Дзмітрыем Вішнявецкім, ад якога нарадзіўся яе першы сын, і якога пасля ўсынавіў першы муж Сабескай. У 1650 годзе маці выдае Кацярыну замуж за князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага з роду Астрожскіх, які быў старэйшы за нявесту амаль на 20 гадоў.

Выява Кацярыны Радзівіл (Сабескай) з галерэі Нясвіжскага замка

Пасля смерці мужа ў 1656 годзе Кацярына другі раз выйшла замуж у 1658 годзе за падчашага Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Казіміра Радзівіла, будучага падканцлера і польнага гетмана літоўскага.

Труна Кацярыны Радзівіл (Сабескай) у Нясвіжскім езуіцкім касцёле. Побач у меншых трунах знаходзяцца, як лічыцца, яе непаўналетнія дзеці.

Разам з мужам прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных каранацыі Міхаіла Вішнявецкага Карыбута1669) і роднага брата Яна III (у 1674). Разам з мужам здзейсніла паездку ў Італію (16771678), наведала Венецыю, Ларэта і Рым, а на зваротным шляху — Вену. Пасля смерці мужа ў 1680 годзе напераменку пражывала ў Варшаве, Жоўкве і Явораве. У 1691 годзе пакінула каралеўскі двор.

У апішнія гады жыцця займалася дабрачыннасцю, рабіла шмат каштоўных ахвяраванняў кляштарам, касцёлам і іншым дабрачынным установам. Нясвіжскаму езуіцкаму касцёлу Кацярына падарыла 40 тысяч злотых, там жа і была пахавана. Падчас жыцця яе называлі «мудрай Кацярынай», а брат-кароль у найбольш сур’ёзных момантах часта звяртаўся да яе за парадай.

Кацярына памерла ў Варшаве 29 верасня 1694 года з-за хваробы печані.

Сям’я

Ад першага шлюбу мела двух дзяцей: Аляксандра Януша Заслаўскага і Тэафілію Людвіку Заслаўскую.

Ад другога: Тэклу Адэлю, Яна і Людовіка, Мікалая Францішка, Багуслава Хрыстафора, Ежы Язэпа і Караля Станіслава.

Цікавыя факты

У крыпце Нясвіжскага касцёла езуітаў у асобным памяшканні знаходзіцца, як лічыцца, труна Кацярыны Сабескай. Вакол труны размешчаны каля дзясятка маленькіх трун, у якіх, згодна падання, знаходзяцца дзеці Кацярыны Сабескай, якія памерлі ў дзяцінстве. З усіх дзяцей Кацярыны Сабескай толькі Караль Станіслаў дажыў да сталага ўзросту і стаў наступным нясвіжскім ардынатам.

Зноскі

  1. 1 2 Katarzyna Radziwiłłowa (z domu Sobieska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рускім ваяводстве
Катэгорыя·Род Сабескіх
Катэгорыя·Заслаўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1694 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1634 годзе
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Сабескія
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня