wd wp Пошук:

Касцёл Святога апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў

Крывіцкі касцёл Святога апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII ст. Кляштар пабудаваны ў 1776 у в. Крывічы (цяпер гарадскі пасёлак) Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў стылі позняга барока. Скасаваны ў 1832 годзе. Складаецца з Андрэеўскага касцёла і жылога будынка.

Гісторыя

Кляштары ордэна трынітарыяў, заснаванага ў XII стагоддзі, пачалі з’яўляцца ў Рэчы Паспалітай з канца XVII стагоддзя. Кляштар трынітарыяў у Крывічах быў заснаваны ў 1770 годзе і стаў чацвёртым на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля кляштароў у Брэсце (1709), Оршы (1714), Маладзечна і Віцебску (1758)[1].

Спачатку пры кляштары быў пабудаваны драўляны храм, у 1796 годзе было завершана будаўніцтва муравана барочнага храма. У тым жа годзе храм быў асвячоны біскупам троцкім.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў усе кляштары трынітарыяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі зачынены, уключаючы крывіцкі. Пасля зачынення кляштара храм стаў звычайным парафіяльным, а былыя жылыя памяшканні манахаў сталі належаць парафіі. У другой палове XIX стагоддзя ўвесь архітэктурны комплекс быў абнесены агароджай з трохарачнымі варотамі. У такім выглядзе комплекс захаваўся да нашых дзён.

Архітэктура

Будынак былога кляштара

Касцёл св. Андрэя — помнiк архiтэктуры барока. Аднанефавы аднавежавы базiлiкальны храм з прамавугольнай апсiдай, накрыты высокiм двухсхiльным дахам. Высокая вежа мае 3-ярусную кампазіцыю з характэрнымі ў стылявых адносінах заломамі карніза, скосамі вуглоў.

Інтэр'ер касцёла

Архітэктурны дэкор стрыманы і лаканічны. Высока размешчаныя ў тоўшчы сцен аконныя праёмы набліжаюць храм да абарончых збудаванняў. Сцены крапаваны падвойнамі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра. Амбон аздоблены пазалочанай драўлянай разьбой. Падлога мазаічная, з геаметрычным арнаментам. Алтар багата ўпрыгожаны ляпнінай, скульптурамі святых. Жылы будынак прымыкае да паўднёва-ўсходняй сцяны касцёла. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, яго сцены ўмацаваны плоскімі лапаткамі, члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

  1. «Касцёл святога Андрэя апостала» //Т. В. Габрусь «Мураваныя харалы беларускага барока». 2001 год

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Храмы Святога Андрэя
Катэгорыя·1796 год у Беларусі
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі барока
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Катэгорыя·Крывічы (Мядзельскі раён)
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Касцёлы Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь