wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксеевіч Рудзянок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудзянок. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Канстанцін Рудзянок (нар. 15 снежня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец гомельскага футбола, гуляў за дубль «Гомеля». У маі 2012 года пакінуў гомельскі клуб[2] і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан».

У пачатку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», дзе неўзабаве стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 года выхадзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 года выйшаў на замену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваў за брэсцкі клуб у чэмпіянаце.

Пасля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сезоне 2014, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[3].

У студзені 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў другім брамнікам пасля Артура Лясько. Сезон 2016 з-за траўмы Лясько пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 разарваў кантракт са «Слуцкам»[5] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[6], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.

У снежні 2016 года вярнуўся ў «Гомель»[7]. У складзе роднага клуба пачаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка. У ліпені 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[8]. Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Жэрэмі Малерба, пазней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.

У пачатку 2018 года склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандр Гутар, і Рудзянок, не маючы магчымасці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Тарпеда»[9]. У складзе сталічнага клуба стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[10], а неўзабаве разарваў кантракт з брэсцкім клубам[11] і перайшоў у расійскі «Армавір»[12]. У сезоне 2018/19 быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Армавір»[13] і ў хуткім часе папоўніў склад мінскага «Дынама»[14]. Быў другім брамнікам мінчан пасля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 года быў пераведзены ў дубль[15], у асноўную каманду больш не вяртаўся. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[16].

У пачатку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[17], дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[18] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[19]. Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не з’яўляўся на полі. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[20].

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[21].

Зноскі

  1. Konstantin Rudenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Константин Руденок покинул «Гомель»(недаступная спасылка)
  3. Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское «Динамо»
  4. Руденок стал игроком «Слуцка»
  5. Курлович и Руденок расстаются со «Слуцком»
  6. «Ислочь» объявила о подписании Константина Руденка
  7. «Гомель» подписал Константина Руденка
  8. «Гомель» объявил о переходе Константина Руденка в брестское «Динамо»
  9. Минское «Торпедо» арендовало у брестского «Динамо» Руденка
  10. Константин Руденок покинул минское «Торпедо»
  11. Брестское «Динамо» сообщило о расторжении контракта с Константином Руденком
  12. Константин Руденок перешел в «Армавир»
  13. Руденок расторг контракт с «Армавиром»
  14. Константин Руденок — новый вратарь минского «Динамо»
  15. Юрий Поклад: «Руденок переведен в дубль. Кроме молодежи, в основном составе сейчас только Плотников и Помазан»
  16. Пятеро футболистов покинули минское «Динамо»
  17. “Шахтер” объявил о подписании Руденка
  18. Кадровые новости
  19. Константин Руденок подписал контракт с “Ислочью”
  20. Футбол. Константин Руденок расстался с “Ислочью”
  21. Константин Руденок подписал контракт с “Неманом”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Армавір
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель-2
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных