wd wp Пошук:

Канбера

Ка́нбе́ра — сталіца Аўстраліі. З насельніцтвам, якое перавышае 334 тысячы чалавек, Канбера з’яўляецца найбуйнейшым горадам Аўстраліі, размешчаным усярэдзіне краіны, а не на ўзбярэжжы. Горад знаходзіцца ў паўночнай частцы Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі ў 280 км на паўднёвы захад ад Сіднея і ў 650 км на паўночны ўсход ад Мельбурна.

Гісторыя

У 1908 годзе тэрыторыя сучаснай Канберы была абраная ў якасці будучай сталіцы Аўстралійскага Звяза, што стала кампрамісам паміж супернічыўшымі паміж сабой за гэты статут дзвюма найбуйнымі гарадамі краіны, Сіднэем і Мельбурнам. Пасля праведзенага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн у аснову будучага будаўніцтва, якое пачалося ў 1913 годзе, быў узяты план чыкагскіх архітэктараў Уолтара Берлі Грыфіна і Марыёна Махоні Грыфіна. У аснову дызайну Канберы легла канцэпцыя горада-сада, якая прадугледжвае шырокія зоны натуральнай расліннасці, з-за чаго аўстралійцы празвалі сталіцу «bush capital» (у перакладзе з англійскай «сталіца-зараснік»). Нягледзячы на тое, што росту і развіццю горада перашкодзілі Першая сусветная вайна і Вялікая дэпрэсія, пасля Другой сусветнай вайны Канбера стала квітнеючым горадам.

З’яўляючыся рэзідэнцыяй аўстралійскага ўрада, у Канберы размешчаныя парламент Аўстраліі, Вярхоўны суд і шматлікія міністэрствы і агенцтвы. У горадзе таксама знаходзяцца грамадскія і культурныя ўстановы дзяржаўнага значэння, такія як Нацыянальная галерэя Аўстраліі і Нацыянальны музей Аўстраліі. Федэральны ўрад уносіць найбуйны фундуш у валавы прадукт горада і з’яўляецца найбуйным працадаўцам у Канберы.

Гарады-пабрацімы

Канбера з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Канбера
Сталіцы дзяржаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Населеныя пункты паводле алфавіта
Сталіцы Акіяніі