wd wp Пошук:

Вярхоўны суд Аўстраліі

Вярхоўны, або Высокі, суд Аўстраліі (англ.: High Court of Australia) з’яўляецца судом апошняй інстанцыі ў Аўстраліі, а таксама старэйшым судом аўстралійскай судовай іерархіі. Вярхоўны суд можа прымаць уласныя рашэнні, а таксама з’яўляецца апеляцыйным судом. Ён мае права праводзіць ацэнку юрыдычнай самастойнасці законаў, прынятых парламентам Аўстраліі і парламентамі штатаў, а таксама ў выпадку неабходнасці вырашаць спрэчкі і пытанні, звязаныя з розначытаннем канстытуцыі краіны. Вярхоўны суд дзейнічае паводле артыкула 71 Канстытуцыі Аўстраліі, паводле якой менавіта гэтаму юрыдычнаму інстытуту надаецца права прымаць найбольш важныя юрыдычныя рашэнні, звязаныя з дзейнасцю Федэрацыі. Дзейнасць Высокага суда і яго структура вызначаны Юрыдычным актам 1903 года.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Аўстраліі
Катэгорыя·Вярхоўныя суды