wd wp Пошук:

Аўстралійская сталічная тэрыторыя

Карта
Сталічная тэрыторыя і Джэрвіс-Бэй

Аўстралійская сталічная тэрыторыя, АСТ (англ.: Australian Capital Territory, ACT) — тэрыторыя ў складзе Аўстралійскага саюза, якая ўключае горад Канбера, а таксама невялікую сельскагаспадарчую зону і Нацыянальны парк Намаджы. Насельніцтва 339900 чалавек (7-е месца, дадзеныя 2007 г.). Вёскі і супольнасці, размешчаныя ў АСТ, уключаюць Уільямсдайл (англ.: Williamsdale), Топ Наас (па-англійску: Top Naas), Урыара (па-англійску Uriarra), Тарва (па-англійску Tharwa), Оакс Эстейт (па-англійску Oaks Estate), Пірсэс Крык (па-англійску Pierces Creek) і Хол (англ.: Hall).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі Праект новай сталічнай тэрыторыі з’явіўся ў канцы XIX стагоддзя, падчас утварэння Аўстралійскага Саюза. У 1901 годзе была падпісана аўстралійская канстытуцыя, паводле якой Новы Паўднёвы Уэльс павінен быў перадаць невялікі ўчастак зямлі на поўдні штата новаму федэральнаму ўраду. Месца для будучай сталіцы было абрана як нейтральнае становішча паміж двума найбуйнейшымі гарадамі Аўстраліі — Сіднея і Мельбурна, якія прэтэндуюць на званне сталіцы. Тэрыторыя была перададзена дзяржаве ў 1911, і ў 1913 годзе пачалося будаўніцтва Канберы.

Федэральны ўрад афіцыйна пераехаў з Мельбурна ў Канберу толькі 9 мая 1927 года, калі завяршылася будаўніцтва будынка парламента. Першыя часы частка аддзелаў і дэпартаментаў працягвалі заставацца ў Мельбурне, але пазней паступова былі перамешчаны ў новую сталіцу.

Тэрыторыя першапачаткова была вядома як Тэрыторыя федэральнай сталіцы (ТФС), у 1938 годзе была афіцыйна пераназвана ў Аўстралійскую сталічную тэрыторыю.

Геаграфія

ТФС з’яўляецца анклавам на тэрыторыі Новага Паўднёвага Уэльса. Плошча — 2,358 км² (8-е, гэта значыць апошняе месца сярод штатаў і мацерыковых тэрыторый краіны).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. https://www.abs.gov.au/statistics/people/population/national-state-and-territory-population/mar-2020 Праверана 30 верасня 2020.
  3. Telecommunications Numbering Plan 2015

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Тэрыторыі Аўстраліі
Катэгорыя·Аўстралійская сталічная тэрыторыя