wd wp Пошук:

Кайшадорыс

Кайшадорыс (літ.: Kaišiadorys, традыцыйная беларуская назва — Кашада́ры) — горад у Цэнтральнай Літве, у Каўнаскім павеце, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кайшадорыскага раёна. Горад знаходзіцца паміж Вільнюсам і Каўнасам. Праз Кайшадорыс цячэ Нёман і Вілія. Колькасць насельніцтва горада налічвае каля 10 тыс. чалавек. Кайшадорыс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Недалёка ад горада знаходзіцца Літоўскі інстытут ветэрынарыі.

Этымалогія

Назва горада паходзіць ад імя вядомага татарына Кайшадара, які жыў тут ва ў XVI стагоддзі. Але літоўцы прыдумалі легенду, што горад атрымаў назву ў XІХ стагоддзі, калі тут будавалі чыгунку. Мясцовыя непісьменныя жамойты ўвесь час падыходзілі да будовы і пыталі: «ką čia daro?», што азначае «што тут адбываецца?».

Гісторыя

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагоддзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Ромераў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да ўрача Ромераў — Яцакевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Развіццё паселішча атрымала пасля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі. Пад час Першай Сусветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. Пасля 1918 года горад апынуўся ў Польшчы. У верасні 1939 года ў горад увайшлі савецкія войскі. Да ўваходжання Літвы ў склад СССР горад належыў БССР. З 1941 да 1944 года Кайшадорыс быў акупаваны нямецкімі войскамі.[1]

Галерэя

Заўвагі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Кайшадорыскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Літвы