wd wp Пошук:

Кабул

Кабу́л (пушту: کابل, дары: کابل Kābul) — горад у Афганістане, сталіца краіны, цэнтр правінцыі Кабул. 3,5 млн жыхароў (2009). Знаходзіцца на рацэ Кабул, на вышыні 1820 метраў. Вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Кабул. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны.

Гісторыя

крэпасць Бала-Хісар у 1879 годзе

Упершыню згадваецца грэчаскім вучоным Пталамеем (2 стагоддзе) як Кабур або Карур — горад у Кушанскім царстве. З 6 стагоддзя правіцелямі былі Кабул-шахі. У час арабскіх заваяванняў трапіў пад уладу халіфа Муавіі I (кіраваў у 661—680 гадах). У 9 стагоддзі заваяваны Сафарыдамі, пазней ім валодалі Саманіды, Газневіды, Цімурыды. У 13 стагоддзі зруйнаваны Чынгісханам. Найбольшага росквіту дасягнуў у 16 стагоддзі, калі Бабур зрабіў Кабул сталіцай (з 1504) дзяржавы Вялікіх Маголаў. У 1738 годзе захоплены Надзір-шахам. З 1747 года ў складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 года яе сталіца. З 1818 года цэнтр Кабульскага княства. З 1880 года сталіца афганскай дзяржавы, з 1929 года — каралеўства Афганістан. Значна разбураны ў час грамадзянскай вайны з 1978 года. У 2021 годзе заняты талібамі.

Эканоміка

Прамысловасць: аўтарамонтная, будаўнічая (у тым ліку домабудаўнічы камбінат), фармацэўтычная, метала- і дрэваапрацоўчая, гарбарна-абутковая, харчовая і тэкстыльная. Вытворчасць дываноў.

Транспарт

Сувязь з навакольным светам ужыццяўляецца праз міжнародны аэрапорт Кабул, які знаходзіцца за 16 міль ад цэнтра Кабула. Новы міжнародны тэрмінал аэрапорта Кабула быў пабудаваны з дапамогай урада Японіі і пачаў сваю працу ў 2008 годзе. Кабульскі аэрапорт таксама з’яўляецца вайскова-паветранай базай як ВПС Афганістана, так і сіл НАТА.

Адукацыя і культура

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Кабул
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Афганістана
Катэгорыя·Сталіцы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара