wd wp Пошук:

Бабур

Бабур (араб. ظهير الدين بابر‎‎, узб.: Zahiriddin Muhammad Bobur), поўнае імя Захір ад-дзін Мухамад Бабур,14 лютага 1483 — 26 снежня 1530) — індыйскі валадар і заснавальнік Імперыі вялікіх маголаў.

У час вялікіх геаграфічных адкрыццяў, выкліканых імкненнем заходне-еўрапейцаў знайсці новыя шляхі ў Індыю, у гэтым рэгіёне дайшла справа да стварэння імперыі, якую яе валадары называлі Імперыяй вялікіх маголаў. Яе заснавальнікам стаў Бабур з роду мангольскага заваёўніка Тамерлана.

Пасля заўчаснай смерці свайго бацькі ён стаў ханам у Фергане, ужо ў 14 гадоў правёў першую заваёўніцкую вайну і здабыў Самарканд. Праз чатыры гады быў у некалькіх бітвах разбіты ўзбекскім палкаводцам Шайбанам і вымушаны да ўцёкаў з Ферганы.

З рэшткамі свайго войска яму ўдалося здабыць Кабул і стварыць новую ваенную базу для сваіх заваяванняў, скіроўваючы іх на Індыю. Першым крокам да здабыцця гэтай зямлі сталі рэгулярныя грабежніцкія напады на Пенджаб; у 1525 годзе ён авалодаў гэтай тэрыторыяй, у наступным годзе здабыў Дэлі і затым падпарадкаваў большасць паўночнаіндыйскіх дзяржаў.

Пасля пераможнай бітвы ля Сікры ў сакавіку 1527 года, у якой нанёс паражэнне аб’яднаным арміям раджпуцкіх князёў, яму здаўся галоўны горад Агра. Стварыў Магольскую імперыю, якая стала спадчыннай для яго роду. Пасля стварэння імперыі правёў рэарганізацыю дзяржаўных спраў, цалкам змяніў адносіны зямельнай уласнасці. Усю зямлю абвясціў сваёй уласнасцю. Фергану, аднак, больш ніколі не здабыў. Быў забіты адным са сваіх палітыкаў.

Бабур быў таксама адным з самых значных цюркамоўных паэтаў Сярэднявечча, аўтарам газэляў, рубаі і іншых твораў, якія перакладаліся на розныя мовы свету, у т. л. на беларускую («Выбраныя творы» ў перакладзе Л. Баршчэўскага. Мн., 2020, серыя «Паэты планеты»).

Зноскі

  1. http://www.sscnet.ucla.edu/southasia/History/Mughals/Babar.html
  2. Бабур, Зегир-эддин-Мохаммед // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IIа. — С. 614.
  3. Бабер // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 4. — С. 320–321.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Цюркскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Кіраўнікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Цюркскамоўныя паэты
Катэгорыя·Гісторыя Узбекістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1483 годзе
Катэгорыя·Падзішахі Вялікія Маголы
Катэгорыя·Постаці цюркскай гістарыяграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Чагатайскія паэты
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Кіраўнікі Індыі
Катэгорыя·Гісторыкі эпохі Цімурыдаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Агры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Андыжане
Катэгорыя·Паэты эпохі Цімурыдаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1530 годзе
Катэгорыя·Постаці Самарканда
Катэгорыя·Цімурыды