wd wp Пошук:

Землі кароны Святога Іштвана

Землі кароны Святога Стэфана пазначаныя зялёным колерам на карце Аўстра-Венгрыі (16 і 17), Боснія і Герцагавіна (18) і Далмацыя (5)

Землямі кароны Святога Іштвана працяглы час называліся дзяржавы, аб’яднаныя з Венгерскім каралеўствам асабістай уніяй.

Варыянты назвы

Землі кароны на сярэднім гербе Венгрыі (1867)

Склад земляў

Тэрмін шырока выкарыстоўваўся ў XVIII і XIX стст., каб пазначыць Транслейтанскую частку Габсбургскай манархіі1867 года — Аўстра-Венгрыя), і пад ім разумелася тры краіны:

У той час як Сейм Венгрыі выступаў супраць вылучэння Трансільваніі, якая з’яўлялася неад’емнай часткай сярэдневяковай Венгрыі, таксама не ўдалося аднавіць гістарычныя сувязі з Далмацыяй, Босніяй і Галіцыяй і Ладамерыяй, якія паводле венгерскай традыцыі лічыліся часткай земляў кароны Святога Іштвана. Пасля ўсталявання уніі з Трансільваніяй у 1848 і 1867 гадах, землямі кароны Святога Іштвана пазначалі толькі Венгрыю і Харватыю і Славонію.

29 кастрычніка 1918 года харвацкі парламент абвясціў пра скасаванне уніі з Венгрыяй, а таксама ўваходжанне ў склад Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сербаў, якая ў снежні 1918 года ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. З тых часоў тэрмін страціў сваё значэнне і яго ўжыванне спынілася.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Румыніі
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Венгрыі
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі